Сын Саладухі трапіў у жудаснае ДТЗ
40- 7.12.2024, 4:44
- 43,540
Аварыя адбылася каля Оршы.
Аляксандр Саладуха-малодшы апублікаваў у сацсетках фота перакуленага чырвонага Renault Sandero, побач з якім валяецца букет у ружова-зялёнай абгортцы.
Сын Саладухі ўдакладніў, што застаўся жывы, хоць машына перакулілася 3-5 разоў. Як стала вядома «Нашай Ніве», аварыя адбылася каля Оршы, а прычынай таго, што аўто вылецела з трасы, стала слізкая дарога.
Адзначым, што менавіта ў Оршы 6–7 снежня праходзіць «Марафон адзінства» – агітацыйная кампанія ў падтрымку дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі пад выглядам забаўляльных мерапрыемстваў, якую праводзіць нявестка Лукашэнкі Ганна за грошы з дзяржаўнага бюджэту.
Аляксандр Саладуха-малодшы – адзін са старэйшых сыноў заслужанага артыста Беларусі (у першым шлюбе ў Саладухі-старэйшага нарадзіліся двайняты, аднаго з якіх назвалі ў гонар таты). Перыядычна абодва Аляксандры спяваюць разам.