Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на выхадныя
- 7.12.2024, 12:42
- 1,090
Снег, туман і ад -5 да +5 °С.
У суботу, 7 снежня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 7 снежня, у многіх раёнах выпадуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём у асобных раёнах па ўсходзе наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва-ўсходні, 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-5°С, максімальная днём -2…+3°С.
У наступныя два дні будзе воблачна, захаваюцца ападкі ў выглядзе снегу і дажджу.
У нядзелю, 8 снежня, часам прагназуюцца ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці, 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3…+3°С, максімальная днём –1…+5 °С.
У панядзелак, 9 снежня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці, 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3…+2°С, максімальная днём -1…+4°С.