Шайба беларускага хакеіста дапамагла «Вашынгтону» паставіць клубны рэкорд у НХЛ
2- 7.12.2024, 14:45
- 1,630
У даўжыні пераможнай серыі на выездзе.
Хакеісты «Вашынгтон Кэпіталз» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ паміж лідарамі Сталічнага і Атлантычнага дывізіёнаў.
«Вашынгтон» перапісаў рэкорд франшызы ў даўжыні выязной пераможнай серыі. «Сталічныя» ўпершыню ў сваёй 50-гадовай гісторыі перамаглі 8 запар матчаў на чужым лёдзе.
«Кэпіталз» застаюцца лідарамі Усходняй канферэнцыі з 38 баламі. У «Таронта» на 4 балы менш.