Крэмль рыхтуецца да значнага падзення коштаў нафты
14- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 8.12.2024, 13:49
- 23,540
У гульню ўступілі ЗША і Савудаўская Арабія.
Рынак нафты ў найбліжэйшыя 2 гады сутыкнецца са зніжэннем коштаў, мяркуе кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын.
«Магчымай перспектывай», з яго слоў, можа стаць падзенне каціровак маркі Brent да $60, гэта значыць, амаль на 15% у параўнанні з цяперашнімі ўзроўнямі.
Рызыкі для рынку нафты на 2025-26 гады зыходзяць з боку ЗША і Савудаўскай Арабіі, паведаміў Сечын падса выступу на 17-м Веронскім еўразійскім эканамічным форуме.
Злучаныя Штаты могуць павялічыць здабычу на 400-600 тысяч барэляў на дзень праз выкарыстанне новай тэхналогіі нафтагазаздабычы і абяцання абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа знізіць карпаратыўныя падаткі да 15%.
А Савудаўская Арабія валодае свабоднымі магутнасцямі на 1 млн барэляў за дзень.
«Як яны будуць выкарыстаныя – таксама сур'ёзны фактар», – сказаў Сечын.
«Мы павінны зыходзіць са стабільнасці працы і ўлічваць гэтыя праблемы. Будзе цана вышэйшай — добра, але рыхтавацца мы павінны да больш узважаных пастаноў», — сказаў кіраўнік «Раснафты».
Са слоў Сечына, каб «мінімізаваць рызыкі», у бюджэт кампаніі закладзена яшчэ больш нізкая цана - $45-50 за барэль расейскага гатунку Urals.
Гэта амаль на 30% менш, чым барэлі з РФ каштуюць цяпер - $63,48, паводле звестак Мінэканамразвіцця на лістапад.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»