25 снежня 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне дзясяткі тысяч працаўнікоў VW зладзілі страйк

30
У Нямеччыне дзясяткі тысяч працаўнікоў VW зладзілі страйк

Яны выставілі ультыматум.

У Нямеччыне ў панядзелак, 9 снежня, пачалася другая хваля страйкаў праз планы Volkswagen закрыць тры заводы. Тысячы чалавек прайшлі маршам са сцягамі і свісткамі на плошчу ў Вольфсбургу, дзе знаходзіцца штаб-кватэра аўтавытворцы, паведамляе Reuters.

Сёння пачынаецца чарговы тур перамоваў паміж прафсаюзамі і кіраўніцтвам Volkswagen.

Рабочыя заявілі, што ў кіраўніцтва кампаніі застаўся апошні шанец пайсці на кампраміс, інакш у наступным годзе ўзнікне рызыка страйкаў нябачаных раней маштабаў.

9 снежня супрацоўнікі VW на чатыры гадзіны спынілі працу на дзевяці нямецкіх прадпрыемствах. Страйкі 2 снежня пасля першага раунда перамоваў працягваліся дзве гадзіны. У іх узялі ўдзел 66 000 работнікаў.

Яшчэ да перамоваў лідары прафсаюзаў пагражалі новымі страйкамі, калі VW не зойме больш блізкую да іх пазіцыю, але пакідалі адкрытай магчымасць развязання праблемы да Калядаў.

«Давер быў знішчаны... працоўныя вельмі раззлаваныя. Брэнд VW знаходзіцца пад пагрозай праз паводзінаў рады дырэктараў, а кошт акцый упаў да самага дна. Гэта адказнасць рады дырэктараў», – заявіў галоўны перагмоўнік прафсаюза IG Metall Торстэн Грэгер.

Акцыі Volkswagen дэманструюць адны з найгоршых паказчыкаў сярод еўрапейскіх аўтавытворцаў і сёлета ўпалі амаль на 25%, адзначае агенцтва.

Хоць наступствы страйкаў пакуль не ясныя, прафсаюз заявіў, што ў выніку першага раўнда толькі на заводзе ў Вольфсбургу не было зроблена некалькі сотняў аўтамабіляў.

Кіраўніцтва VW і лідары прафсаюзаў не могуць прыйсці да адзінай думкі аб тым, як справіцца з падзеннем попыту на электрамабілі, больш высокімі эксплуатацыйнымі выдаткамі і канкурэнцыяй з боку кітайскіх вытворцаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках