На менскай запраўцы кіроўца не змог з'ехаць, пакуль працаўнік трымаў дзверы яго аўтамабіля
7- 9.12.2024, 17:57
- 13,334
Відавочцы апублікавалі відэа.
У выходныя ў TikTok з'явілася відэа, як сцвярджаецца, са станцыі запраўкі ў Менску, адкуль мужчына спрабаваў з'ехаць, але не змог. Як паведаміла ў роліку аўтарка відэа, кіроўца быў п'яны.
Відэа знятае з салона аўто, які стаяў ззаду. Спачатку да аўтамабіля падышла супрацоўніца запраўкі і запатрабавала ад кіроўцы выйсці. Жанчына заявіла, што той наехаў на выстаўлены перад будынкам АЗС паддон з бутэлькамі са шклоамывальнікам. На кадрах гэтага не бачна. Аднак мужчына выйшаў з аўто, агледзеў спераду сваё аўто і вярнуўся за стырно, піша «Зеркало».
@7614marina Минск
♬ оригинальный звук - Марина Котко
Пасля работнік запраўкі застаўся стаяць ля аўто, трымаючыся за ручку адчыненых дзвярэй і чакаючы прыезду ДАІ.
Кіроўца ж беспаспяхова спрабаваў пакінуць АЗС спрабаваў крануцца, але, мяркуючы з характэрных рухаўпадвескі аўто, гэта яму не ўдавалася зрабіць з-за зацягнутага ручнога тормазу.
Забраць ключы і патушыць святло ў вачах
У каментарах многія чамусьці палічылі аўтара роліка мужчынам і раскрытыкавалі за неўмяшанне.
Каля пяцісот падабаек набраў такі каментар: «Ключы забраў бы, дык здымае сядзіць. Аўтар, вядома, рэспект».
«Людзі, якія «забіраюць ключы», вы ў сваім розуме? Гэта толькі ў вашым свеце ключ у замку запальвання знаходзіцца… У сучасных людзей ён ляжыць у кішэні! А калі паспрабуеш забраць, то ў тэорыі можна адгрэбці! - у такога пад сотню адабрэнняў.
«Я б яму святло ўжо патушыў у вачах, а потым бы чакаў ДАІ», - на амаль паўсотні падабаек выказаўся карыстальнік.
Яшчэ адзін каментатар заявіў, што кіроўцы "на 20-гадовых аўто і "Ладах" да гэтага часу не ведаюць, што ўжо даўно на нармальных аўто заводзіцца з кнопкі".
Далей пад відэа так:
«Мне смешны аператар. Не каб выйсці і дапамагчы - сядзіць, здымае».
«Што ўсе накінуліся? Я так зразумела, што здымае дзяўчына. Ёй што трэба было зрабіць? Палезці ў няроўны бой з мужыком?!
Мужык-запраўшчык выдатны, адной рукой аўто трымаў за капот – моцны.
«Здымаць - так, патэлефанаваць у ДАІ - не».
Тут аўтарка відэа ўдакладніла, што «ўжо чакалі ДАІ».
І толькі тры падабайкі сабраў каментар, які, відавочна, апісвае тое, што адбываецца з аўто:
«Самы адэкватны падышоў і дзверы праадкрыў. Пры адчыненых дзвярах аўтамбіль не здымаецца з электраручніка».