Як будзе працаваць грамадскі транспарт на Новы год
2- 9.12.2024, 21:01
- 1,780
У ноч на 1 студзеня менчукі змогуць карыстацца грамадскім транспартам да раніцы.
У ноч на 1 студзеня менчукі і госці сталіцы змогуць карыстацца грамадскім транспартам да самай раніцы. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Менгарвыканкаме.
Адзначаецца, што метро будзе працаваць да 4-й, а наземны транспарт – да 5-й.
«Да сустрэчы Новага года і Калядаў усё гатова. Менчукоў і гасцей горада чакаюць зручныя транспартныя зносіны, святочная атмасфера і яркія мерапрыемствы», – адзначылі ў Менгарвыканкаме.