26 снежня 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі афіцэр: Такое было толькі на пачатку вайны ва Украіне

65
Беларускі афіцэр: Такое было толькі на пачатку вайны ва Украіне
АРХІЎНАЕ ФОТА
ФОТА: ARTUR WIDAK/NURPHOTO/REUTERS

Лукашысты захваляваліся праз вучэнні NATO.

31 студзеня каля меж Расеі і Беларусі стартавала актыўная фаза найбуйнейшых вучэнняў NATO з часоў халоднай вайны Steadfast Defender 2024. Беларускі афіцэр на ўмовах ананімнасці расказаў сайту Charter97.org, як на іх адрэагавалі лукашысты:

- Павялічыўся ўзровень прапагандысцкага падахвочвання і афіцэрскага складу, і шараговага. Гэта звязана з вучэннямі NATO, якія пачаліся ля меж нашай краіны. Надоечы ж Лукашэнка казаў, што цяпер на заходніх межах яшчэ больш небяспечна, чым на мяжы з Украінай.

Да нас прыязджаў цэлы генерал і паказваў "карту і чатыры пазіцыі, адкуль рыхтаваўся напад". Такое было толькі на пачатку вайны ва Украіне, калі нас збіралі на зборы і ўзмоцнена расказвалі пра «англасаксаў», «славянскае братэрства» і «абавязак перад Радзімай».

Відаць, што зверху прыйшоў наказ заняцца мазгамі асабовага складу. Вельмі ж іх гэтыя вучэнні NATO перапалохалі.

- Як афіцэрскі склад рэагуе на такую прапаганду?

- Маладыя пасмейваюцца, а старэйшыя афіцэры — звыклі. Чым большыя зоркі, тым больш яны лаяльныя. Генерал, які прыязджаў, відавочна "расейскамірны". Ён разоў дзесяць згадаў прозвішча «Пуцін», некалькі разоў гаварыў пра «славянскае братэрства». Відавочна пераказваў тое, што пачуў альбо на нашых прапагандысцкіх тэлеканалах, альбо ў расейцаў.

- Наколькі такія мілітарысцкія заявы карэлююць з рэальным жаданнем ваяваць?

- Ніяк. Гэтыя людзі бачылі вайну толькі ў савецкіх фільмах і "Дзявятай роце" Бандарчука. Языком можна балбатаць што хочаш, але напраўду ўсе разумеюць, што іхнія «расейскія браты» сур'ёзна захраслі ва Украіне. Гэта не нейкая лёгкая праходка. Калі УСУ даюць такі адпор, то што ўжо гаварыць аб узброеных сілах NATO.

- Як тады ставіцца да паведамленняў у заходніх мэдыях, што Пуцін можа скарыстаць беларускія войскі для нападу на NATO?

- Ставіцца трэба сур'ёзна, бо два гады ўжо ідзе мілітарызацыя грамадства. Але беларускія войскі ні на што не гатовыя без, скажам так, актыўнага ўдзелу расейцаў.

Маем нейкія часткі, якія могуць на загад уступіць у вайну — у Берасці, віцебскія дэсантнікі, Мар'іна Горка. Але гэта вельмі малая частка асабовага складу. Ідзём далей — пачынаюцца праблемы.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках