25 снежня 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хара: Кітайцам лепш пайсці на саступкі

6
Аляксандр Хара: Кітайцам лепш пайсці на саступкі
Аляксандр Хара

Якое пасланне дзяржсакратар ЗША прывёз у Пекін?

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Кітай. У рамках трохдзённага візіту ён правядзе перамовы з кіраўніцтвам КНР.

Што чакаюць ад гэтай сустрэчы ў ЗША? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім дыпламатам і палітолагам, экспертам Цэнтра абаронных стратэгій Аляксандрам Харам:

- Перш за ўсё - гэта ацэнка і выкананне тых абавязацельстваў і абяцанняў, якія былі дасягнутыя на глабальным саміце з Сі Цзіньпінам. З аднаго боку, там ёсць цэлы шэраг такіх параметраў, якія насамрэч не выконваюцца. А з іншага боку, узаемастасункі стабілізаваныя, нават ёсць нейкія пазітыўныя моманты. Напрыклад, тыя ж самыя вайскоўцы пачалі размаўляць, каб пазбегнуць непаразумення, пазбегнуць неспланаванай сітуацыі, якая можа прывесці да канфлікту.

Гэта пазітыўная рэч, хаця, я так разумею, што амерыканцам гэтага недастаткова, яны хацелі б нармалізаваць дачыненні. Памятайце, пасля візіту Нэнсі Пеласі на Тайвань кітайцы фактычна згарнулі розныя фарматы дыялогаў, амерыканцы хочуць цяпер гэта аднавіць.

Другая рэч – гэта пытанні, якія зараз актуальныя для амерыканскіх выбарцаў. Гэта тое ж пытанне фентанілу (надзвычай моцнадзейны сінтэтычны наркотык — рэд.), бо найбольш у Злучаныя Штаты яго пастаўляе Кітай, што з'яўляецца прычынай вялікай колькасці смерцяў. Для амерыканцаў гэта вельмі сур'ёзная праблема.

Натуральна, ёсць пытанні так званай шкоднай дзейнасці Кітая. Кітайцы будуць пратэставаць супраць пастановы Кангрэса аб TikTok, што ён павінен быць перададзены, прададзены кампаніі, якая не месціцца ў Кітаі. Бо Кітай фактычна фармуе тую інфармацыйную палітыку, якую праводзіць кампанія TikTok на тэрыторыі Злучаных Штатаў і ў Еўропе. Гэта таксама балючая тэма.

- СМІ напярэдадні візіту пісалі, што адна з галоўных мэт Блінкена - угаварыць Кітай не падтрымліваць расейскі ВПК. Гэта магчыма?

- Наконт Расеі адназначна будуць пытанні, бо амерыканцы хацелі б, каб Кітай уключыўся, пачаў ціснуць на Расею, каб яна спыняла вайну і спрабавала знайсці нейкія формы яе заканчэння. Праблемнымі застаюцца пытанні дапамогі Кітая Расейскай Федэрацыі: чыпы, тавары падвойнага прызначэння, я ўжо не кажу пра шырспажыў і нафту, якія даюць магчымасць Расеі працягваць гэтую вайну.

Натуральна, гэтая тэма будзе, хоць кітайцы ўжо перад візітам сваю формулу паказалі, што яны «не з'яўляліся канспіратарамі», «не з'яўляліся распачынальнікамі ковіднай вайны», ну і, уласна, «яны супраць умяшання ў суверэнныя справы іншых дзяржаў». Гэта значыць, кітайцы хочуць працягваць гандляваць з Расеяй, падтрымліваць яе ў гэтай вайне, пры гэтым рабіць выгляд, што яны з'яўляюцца аб'ектыўнымі пасярэднікамі і гэтак далей. Па гэтым кірунку ніякіх зрухаў не будзе, кітайцы разумеюць толькі сілу, мову санкцый.

Дарэчы, яшчэ цікава, што на фоне сустрэч канцлера Нямеччыны Шольца з кітайцамі, а зараз Блінкена, узнікла некалькі скандалаў з агентамі, якія працавалі на кітайскую выведку. Гэта цікавы фон для візіту.

- Газета Wall Street Journal пісала, што ЗША могуць увесці беспрэцэдэнтныя санкцыі, якія адрэжуць кітайскія банкі ад сусветнай фінансавай сістэмы. Ці можа быць такое развіццё падзей?

- Натуральна, бо тут пытанне не толькі ва Украіне. Пытанне ў тым, што адна са стратэгій Злучаных Штатаў - гэта стрымліванне Кітая ў рэгіёне і ад глабальнай гегемоніі. Зразумелая справа, што такія інструменты таксама могуць быць выкарыстаныя, а ёсць абсалютна легітымная нагода - гэта падтрымка Расеі ў несправядлівай вайне супраць Украіны.

Але зразумелая справа, што такая кнопка параўнальная з ядзернай, амерыканцы не хацелі б выкарыстоўваць гэтую прыладу. Але з тэорыі міжнародных стасункаў мы ведаем, што пагроза выкарыстання сілы заўсёды мае больш важкі вынік і ўплыў, чым само выкарыстанне сілы. Таму лепш, каб кітайцы пайшлі на некаторыя саступкі і абаранілі свае кампаніі ад гэтых санкцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках