8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнікі фільмаў «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт» анансавалі яшчэ дзве карціны

6
Стваральнікі фільмаў «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт» анансавалі яшчэ дзве карціны

Адна з іх будзе прысвечаная Голуму.

Оскараносная каманда з Пітэра Джэксана, Фрэн Уолш і Філіпы Боенс, якая стварыла трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт», уз'ядноўваецца для вытворчасці двух новых фільмаў, піша a target="_blank" href=https://edition.cnn.com/2024/05/09/entertainment/new-lord-of-rings-movie/index.html>CNN. Але прэм'ера будзе не хутка.

Працоўная назва аднаго з праектаў – «Уладар пярсцёнкаў: Паляванне на Голума». Рэжысёрам фільма стане Эндзі Серкіс, які агучыў Голума ў папярэдніх фільмах. Дарэчы, ён ужо быў рэжысёрам другога складу на здымках трылогіі «Хобіт».

«Настаў час яшчэ раз скіравацца ў нязведанае разам з маімі дарагімі сябрамі, незвычайнымі і непараўнальнымі захавальнікамі Міжзем'я Пітэрам, Фрэн і Філіпай», – так пракаментаваў ён новы праект.

Аўтарамі сцэнарыя стануць Уолш, Баенс, Фібі Гітынс і Арці Папагеоргіу. Фільмы выпусцяць для Warner Bros. Pictures і New Line Cinema. Прэм'ера запланаваная на 2026 год.

Пітэр Джэксан увайшоў у гісторыю дзякуючы трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», стаўшы першым чалавекам, які зняў адначасова тры буйныя мастацкія фільмы. «Братэрства кальца», «Дзве крэпасці» і «Вяртанне караля» былі намінаваныя на мноства ўзнагародаў, уключаючы «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA, а трэці фільм атрымаў 11 прэмій «Оскар», уключаючы найлепшы фільм 2004 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках