25 снежня 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Беларусь можна дэакупаваць за тры крокі

44
Альфрэд Кох: Беларусь можна дэакупаваць за тры крокі
АЛЬФРЭД КОХ
Фота: Гордон

У Лукашэнкі няма войска.

Форум свабоднай Расеі правёў у Варшаве міжнародную канферэнцыю «Антыпуцінская кааліцыя. Умовы перамогі і ліквідацыі пуцінскага рэжыму». Канферэнцыя адбылася 14 траўня.

У кулуарах мерапрыемства карэспандэнт сайта Charter97.org задаў пытанні былому віцэ-прэм'еру РФ, сябру Рады Форума свабоднай Расеі Альфрэду Коху.

- Вы вельмі шмат пішыце пра атакі ўкраінскіх дронаў на расейскія НПЗ. У які момант такія ўдары нанясуць найбольшыя страты расейскай эканоміцы?

- Калі працягваць у такім тэмпе, як гэта было спачатку, калі Расея страчвае па 5% перапрацоўкі на месяц, то дзесьці на ўзроўні 30-40% гэта будзе вельмі адчувальна. Такія ўдары па НПЗ могуць моцна ўскладніць Расеі вядзенне баявых дзеянняў.

- Расея папаўняе дэфіцыт бензіну за кошт беларускіх НПЗ. Якім будзе адказ Украіны?

- Па іх таксама можна біць. Беларусь - такі ж агрэсар, як і Расея. Пачытайце пастанову ААН аб тым, паводле якіх прыкмет тая ці іншая краіна разглядаецца як агрэсар. Там прыкметай ваеннай агрэсіі з'яўляецца даванне тэрыторыі для ажыццяўлення нападу.

- Як на такія ўдары адрэагуе Лукашэнка?

- Лукашэнка ніяк не адрэагуе. Войска ў яго няма, расейцы вывезлі ўсе боепрыпасы са складоў. Людзі са стрэльбай ёсць, а страляць ім няма чым. Таму Украіна магла б дэакупаваць Беларусь, як кажуць, за тры крокі. Не ведаю, чаму яна дагэтуль гэтага не зрабіла.

Бо гэта моцна паляпшае яе становішча. Замест таго, каб стаяць на беларуска-ўкраінскай мяжы, ці не лепш стаяць на расейска-беларускай? Выйсці да Смаленска, а расейцы павінны будуць перакідаць свае войскі на гэтую мяжу. А адкуль іх узяць? Давядзецца перакінуць з украінскага фронту. Нічога не выдаткаваўшы (бо Украіна і так вымушана трымаць войскі на мяжы з Беларуссю), яны могуць прымусіць перакінуць расейцаў войскі.

Дарэчы, тэма Сувалскага калідора таксама была б закрытая.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках