8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Барок: Нашыя продкі не маглі талераваць ніякіх таталітарных рэжымаў

2
Вячаслаў Барок: Нашыя продкі не маглі талераваць ніякіх таталітарных рэжымаў

Беларусы Варшавы ўшанавалі ўдзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касіна.

18 траўня беларусы Варшавы ўшанавалі беларусаў-герояў бітвы пад Монтэ-Касіна, якія цаною сваіх жыццяў адкрылі саюзнікам дарогу для вызвалення Рыма. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да помніка бітве пад Монтэ-Касіна, паведамляе «Радыё Рацыя». Пра гэту бітву ў Беларусі замоўчваюць, кажа ксёндз Вячаслаў Барок:

– Праўда ёсць, што сёння беларускі народ слаба помніць пра тую трагічную гісторыю, што была ў 20-м стагоддзі. Прапаганда здольна выкарыстоўвае, як перамагаліся злачынныя рэжымы ў 20-м стагоддзі. Мы, прысутныя тут, сведчым аб тым, што нашыя продкі не маглі талераваць ніякіх таталітарных рэжымаў. А на Монтэ-Касіна аддалі сваё жыццё тыя, якія змагаліся супраць фашызму, супраць нацызму. Мы пра іх павінныя помніць.

80 гадоў таму 18 траўня былі завершаны баі пад Монтэ-Касіна перамогай Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса. Гэта адна з найбольш важных і вельмі жорсткіх і крывавых бітваў, у якой прымалі ўдзел і заходнія беларусы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках