25 снежня 2024, Серада, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менавіта таму Крэмль падключыў Лукашэнку»

23
«Менавіта таму Крэмль падключыў Лукашэнку»

Чаму беларускі дыктатар мітусіцца?

У швэйцарскім Бюргенштоку 15-16 чэрвеня пройдзе Глабальны саміт міру. У ім могуць узяць удзел ад 80 да 100 краін. Чаго ад гэтага саміту чакаюць ва Украіне? Чаму гэтае мерапрыемства так не падабаецца Крамлю і Лукашэнку?

Гэтыя і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў палітычнаму эксперту, кіраўніку ўкраінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандру Мусіенку:

- Мы ва Украіне чакаем ад гэтага саміту, што ён, па-першае, у які раз зверне ўвагу на тое, што ідзе расейска-ўкраінская вайна. Мяркую, што вельмі важна інфармацыйна заявіць пра гэта, расказаць пра наступствы. Цяпер абвастрыўся расейскі ракетны тэрор супраць мірных украінцаў.

Па-другое, правядзенне гэтага мерапрыемства дэманструе свету імкненне Украіны да спынення вайны. Наша краіна выступае за мірнае ўрэгуляванне. Мы не зацікаўленыя ў працягу вайны, але ў той жа час гэтае мірнае ўрэгуляванне павінна зыходзіць з нормаў міжнароднага статута ААН. У ім гаворыцца аб павазе тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці, суверэнітэту.

Па-трэцяе, да гэтага працэсу Украіна прыцягвае дастаткова вялікую колькасць краін. Папярэдне - больш за 100 краін ужо выказаліся, што хочуць прыехаць. Атрымліваецца, што гэта яшчэ і спосаб ціску на РФ. Пакажыце форум, які збярэ Пуцін, дзе будзе больш за 100 краін, якія падтрымліваюць яго варыянт міру. Няма такіх.

Па-чацвёртае, гэта спосаб прыцягнуць увагу да радыяцыйнай бяспекі. Расея акупавала Запарожскую АЭС, вядзе правакацыйныя дзеянні ў дачыненні да атамных электрастанцый, энэргетыкі і харчовай бяспекі свету.

Уласна кажучы, для гэтага і патрэбен Глабальны саміт міру: аб'яднаць краіны ў падтрымцы, паказаць, што Украіна не адна ў ідэі міру на справядлівых умовах.

- Лукашэнка таксама некалькі разоў рэагаваў на Глабальны саміт, заяўляючы, што «калі яго і Пуціна ў Швэйцарыю не клічуць, то гэта паноптыкум». Чаму такая рэакцыя? Бо можна было проста праігнараваць гэтую падзею.

- Зразумела, што Лукашэнка шмат у чым рэтранслюе думкі Пуціна. Ён у гэтай сітуацыі ў ізаляцыі разам з Расеяй. Няўжо Лукашэнка можа прапанаваць альтэрнатыву Глабальнаму саміту міру ў Швэйцарыі? Не. Альтэрнатыва (у ягоным разуменні) — гэта толькі расейскі варыянт, які ён свядома не хоча агучваць, каб здавацца нібыта добрым.

Лукашэнка ў гэтым плане выконвае заданне Крамля. Ён робіць адпаведныя заявы, маўляў, дамаўляйцеся з Расеяй на яе ўмовах ці ўжо «нейкія войскі з Віцебска перакідваюцца». Ізноў гаворыць пра ядзерную эскалацыю, сыпле пагрозамі і гэтак далей.

Варта яшчэ звярнуць увагу на тое, што, імаверней за ўсё, уключыўся Лукашэнка на заданне Крамля, бо Расея не ўпэўненая, што ваенным шляхам зараз зможа дасягнуць пастаўленай мэты. Нягледзячы на наступ, яны не чакалі амерыканскай дапамогі і разглядаюць варыянт страхоўкі. У тым ліку - пагражаюць ядзерным узбраеннем і гэтак далей.

- Лукашэнка апошнім часам робіць шмат узаемавыключальных заяў. То пагражае ядзернай зброяй, то распавядае, што Беларусь будуць вызваляць войскі NATO, то заклікае ўсіх садзіцца за стол перамоваў. Чаму ён так мітусіцца?

- Усё вельмі проста: ён прапануе, маўляў, давайце сядзем за стол перамоваў і прымем расейскія ўмовы. Калі вы, маўляў, не прымеце, то хачу нагадаць, што Беларусь разам з РФ рыхтуецца да ўсякіх дзеянняў. Расейская ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі — нават не думайце ні пра якія сцэнары.

Калі вы не прымаеце ўмовы Расеі, то Беларусь будзе выкарыстаная як фактар эскалацыі супраць краін Балтыі і Польшчы. Вось, уласна кажучы, што Лукашэнка хоча сказаць, намякаючы на магчымую агрэсію супраць гэтых краін. Ён на гэта намякае, зноў жа, праз няўпэўненасць Расеі.

Калі б Пуцін зараз разумеў, што дасягне поспеху, то не ўключаў бы зноў фактар Лукашэнкі. Ён уключаецца тады, калі РФ трэба запалохаць Захад. Калі Крэмль не ўпэўнены ў тым, што ў яго на полі бою ўсё добра.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках