Лявон Вольскі прэзентаваў кліп «Куды і калі»
- 24.05.2024, 12:08
- 1,778
Відэа.
Беларускі музыка Лявон Вольскі прэзентаваў кліп "Куды і калі". У ім музыка з'яўляецца на фоне розных гарадоў, у якія былі вымушаныя эміграваць пасля 2020 года беларусы: Вільня, Варшава, Прага і іншыя. Таксама кліп змяшчае кадры з беларускіх плошчаў, пачынаючы з пратэсту шахцёраў у 1991 годзе, піша nashaniva.com.
“У гэтым відэа мы наматалі шмат кіламетраў, змянілі шмат лакацый і нават перамяшчаліся ў часе. 90-ы, 2000-ы, 2020-ы - увесь гэты час мы ідзём да свабоды. Наш шлях няпросты, і на ім шмат каго раскідала па ўсім свеце. Але мы абавязкова вернемся. Вось толькі куды і калі?” – кажа Лявон Вольскі