У Варшаве прайшоў канцэрт гурта «Ногу свело!»
2- 24.05.2024, 14:07
- 6,450
Фотарэпартаж.
У варшаўскім клубе Progresja адбыўся канцэрт рок-гурта «Ногу свело!».
Карэспандэнт сайта Charter97.org пабываў на выступе, які прайшоў 20 траўня і падрыхтаваў фотарэпартаж.
Расейскі музыка Максім Пакроўскі і гурт «Ногу свело!» падтрымалі беларусаў падчас пратэстаў 2020 году. Рок-гурт прысвяціў падзеям у Беларусі песню "Маўчанне ягнят", з якой пачаўся канцэрт у Варшаве.
«Ногу свело!» выступае і супраць вайны, развязанай Пуціным супраць Украіны. На выступе ў Варшаве Максім Пакроўскі выканаў песню на ўкраінскай мове.