25 снежня 2024, Серада, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Цыбулька: Крэмль намякае, што шукае варыянты для выхаду з вайны

31
Уладзімір Цыбулька: Крэмль намякае, што шукае варыянты для выхаду з вайны

Чаму Захад усё часцей гаворыць аб уступленні ў вайну на баку Украіны?

У італійскай газеце La Repubblica з'явіўся артыкул аб «чырвоных лініях» NATO ў вайне ва Украіне. Войскі Альянсу могуць уступіць у супрацьстаянне з Расеяй, калі будзе прарваная лінія абароны УСУ на паўночным захадзе краіны, або ў выпадку ваеннай правакацыі расейцаў супраць краін Балтыі, Польшчы або нападу на Малдову.

Сёння з'явілася заява лідара дэмакратаў у Кангрэсе ЗША Хакіма Джэфрыса, што калі Украіна «падзе», ЗША ўмяшаюцца ў канфлікт.

Чаму Захад пачаў казаць аб наўпроставым уступленні ў вайну? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам і пісьменнікам Уладзімірам Цыбулькам:

- Па-першае, Захад чэрціць свае лініі. Хутчэй за ўсё, сутнасць кампрамісу наконт Украіны, які праглядаецца ў лініі размежавання войск на сённяшні момант, гэта імаверны сцэнар не столькі замарожвання, колькі прыпынення баявых дзеянняў і стварэння нейкага пераходнага перыяду, каб расейскія войскі пакінулі акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі. Гэта намёк на тое, што Захад у прынцыпе гатовы на лініі размежавання і прыпыненне баявых дзеянняў, каб абгаварыць адвод расейскіх войск.

Мы бачым люстраны адказ на жаданні Расеі, бо Крэмль ужо доўгі час намякае, дзесьці апошнія месяцаў восем, што ён гатовы задаволіцца цяперашнімі тэрытарыяльнымі набыткамі і шукаць варыянт выхаду з вайны. Для Захаду выхад з вайны без аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны немагчымы, бо гэта будзе стымуляваць агрэсара ў будучыні. Бо атрымліваецца, што агрэсар перамог міжнароднае права, Захад пайсці на гэта не можа.

Цяпер акурат галоўная інтрыга Глабальнага саміту міру ў Швэйцарыі - гэта рэзалюцыя з прызнаннем тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў міжнародна прызнаных межах. Гэта своеасаблівы маркер - краіны павінны або падпісацца пад мемарандумам, што яны прызнаюць тэрыторыю Украіны ў межах 1991-га года, або давядзецца ствараць цэлую сістэму санкцый, якая дзесьці цягам найбліжэйшых пару гадоў ператворыць эканоміку Расеі проста ў хлам.

- Ці могуць «чырвоныя лініі» Захаду змяніцца?

- Як я ўжо казаў, гэта будзе стымуляваннем агрэсара, Захад не можа пайсці на такое пасля Хельсінскага пакта 1975-га года. Гэта акурат пакт аб еўрапейскіх межах, і Расея правяла рэвізію гэтага пакту, што непрымальна з пункту гледжання цывілізаванага грамадства. Гэта можа паслужыць стымулам і для іншых агрэсараў. Пагатоў, што Расея, не пакараная за сваю агрэсію, палезе ў сумежныя краіны са сваімі жаданнямі і прэтэнзіямі.

Гэта прынцыповы момант, чаму Захад загаварыў спачатку аб гатоўнасці ўвесці ва Украіну войскі. Колькі б не аддалялі гэтую перспектыву заходнія палітыкі, становіцца зразумела, што калі не перамагчы Расею на тэрыторыі Украіны, то яе давядзецца перамагаць на тэрыторыі Еўропы ўжо з удзелам украінскіх жаўнераў на баку РФ. Ёсць боязь, што Расея акупуе новыя тэрыторыі і будзе з гэтых набыткаў мабілізаваць насельніцтва на вайну з Еўропай. На Жэнеўскія канвенцыі Крамлю напляваць, як мы бачым. Час бы пра іх узгадаць, не кажучы ўжо пра іншыя міжнародныя акты, якія парушыла Расея.

- Адна з «чырвоных ліній» NATO - далучэнне беларускага войска да вайны. Гэтае папярэджанне Лукашэнку?

- Лукашэнка спрабуе эквілібраваць на такой тоненькай нітачцы, хоць ён ужо з'яўляецца ўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны. Выкарыстанне Расейскай Федэрацыяй тэрыторыі Беларусі для нападзення на Украіну з'яўляецца парушэннем двухбаковых дамоваў паміж Кіевам і Менскам. У такіх дамовах традыцыйна зашываецца абавязацельства бакоў не падаваць свае тэрыторыі для агрэсіі адзін супраць аднаго.

Гэта тыповая міжнародная дамова, улады Беларусі яе парушылі. Цяперашні рэжым Лукашэнкі з'яўляецца злачынным, гэта ўлада вайсковых злачынцаў. Застаецца толькі пытанне глыбіні злачынства - ці Лукашэнка застаецца злачынцам са сваёй невялікай групай чыноўнікаў, ці ён паспрабуе ўцягнуць увесь беларускі народ у вайну супраць Украіны.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках