8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі папірус з апісаннем цуду, учыненага пяцігадовым Хрыстом

13
Навукоўцы знайшлі папірус з апісаннем цуду, учыненага пяцігадовым Хрыстом

Згодна з манускрыптам, у дзяцінстве ён ажыўляў гліняных птушак.

Навукоўцы расшыфравалі і апублікавалі фрагмент папірусу, што змяшчае частку Евангелля дзяцінства ад Тамаша, у якім расказваецца гісторыі з дзяцінства Ісуса. Напісаны на грэцкай мове фрагмент датуецца IV ці V стагоддзем, паведамляе Live Science.

Гэта адна з самых ранніх вядомых копій гэтага Евангелля. Існуюць і іншыя копіі, але яны значна старэйшыя. Царква не ўключыла гэтае Евангелле ў Біблію.

Гэта «самы ранні захаваны рукапіс тэксту на любой мове», – заявілі Лаёш Беркес, выкладчык Інстытута хрысціянства і антычнасці Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта, і Габрыэль Нокі Маседа, прафесар папіралогіі ў Льежскім універсітэце ў Бельгіі.

На меркаванне навукоўцаў, Евангелле дзяцінства ад Тамаша першапачаткова было напісанае ў II стагоддзі, паколькі гісторыі, апісаныя ў ім, падобныя на тыя, якія апісвалі хрысціянскія пісьменнікі ў той час.

Фрагмент папірусу расказвае пра цуд, які Езус здзейсніў, калі быў дзіцем. У фрагменце гаворыцца, што «Ісус гуляе на беразе імклівага струменю і лепіць 12 вераб'ёў з мяккай гліны, якую знаходзіць у зямлі. Калі бацька ягоны Язэп папракае яго і пытаецца, чаму ён робіць такія рэчы ў святую суботу, 5-гадовы Ісус пляскае ў ладкі і ажыўляе птушак». Навукоўцам ужо было вядома пра гэтую гісторыю з пазнейшых копій Евангелля.

Хоць у гэтым фрагменце згадваецца толькі гэты канкрэтны цуд, у пазнейшых экземплярах Евангелля расказваецца пра многія іншыя цуды, якія Езус здзейсніў у дзяцінстве. Да іх адносяцца вяртанне да жыцця дзіцяці з імем Зянон і імгненнае вылячэнне ягонага бацькі Язэпа пасля таго, як яго ўкусіла атрутная змяя.

Разам з тым пра паходжанне фрагмента нічога невядома.

«Мы амаль нічога не ведаем пра паходжанне папірусу, яго гісторыю і ўладальніка. Усё, што мы ведаем напэўна, гэта тое, што ён узнік у Егіпце. Ён мог патрапіць у Гамбург альбо падчас набыцця ядра папіралагічнай калекцыі – паміж 1906 і 1939 гадамі, – альбо ў 1990 годзе, калі скрыня з некансерваванымі папірусамі была перавезена [у Гамбург] з Берліна», – сказаў Нокі Маседа.

У сваім даследаванні навукоўцы пішуць, што ўпэўненыя, фрагмент знаходзіўся ў Нямеччыне да пачатку Другой сусветнай вайны.

Адна з прычынаў таго, чаму папірус не даследавалі раней, заключаецца ў тым, што ён напісаны неразборлівым почыркам і больш падобны да прыватнага ліста, а не да Евангелля. На меркаванне навукоўцаў, гэта магло быць практыкаванне ў пісанні, якое рабіў хтосьці, хто вучыўся ў школе ці манастыры.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках