8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў галоўным лаўрэатам швэйцарскай літаратурнай прэміі ProLitteris

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў галоўным лаўрэатам швэйцарскай літаратурнай прэміі ProLitteris
САША ФІЛІПЕНКА

«Яго гумар геніяльны».

У канцы чэрвеня швэйцарскае таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLiterris уручыць галоўную прэмію памерам 40 тысячаў швэйцарскіх франкаў (блізу 150 тысячаў рублёў) беларускаму пісьменніку Сашу Філіпенку. Журы назвала выдатнымі ягоныя дасягненні ў галіне літаратуры. Акрамя атрымання галоўнага прыза, Саша Філіпенка атрымаў права вызначыць атрымальніка спонсарскага прыза 10 тысячаў франкаў.

Прэмія ProLiterris штогод уручаецца за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва. Выбар на карысць Сашы Філіпенкі незалежнае журы сёлета патлумачыла так:

«Саша Філіпенка нарадзіўся ў 1984 годзе. Нягледзячы на ягоны юны ўзрост, творчасць пісьменніка, які нарадзіўся ў Беларусі і жыве ў выгнанні ў Базэлі, плённая: пяць раманаў, дзве п'есы і шматлікія публікацыі ў прэсе. Ягоныя працы апублікаваныя швэйцарскімі выдавецтвамі Diogenes і Noir sur Blanc і атрымалі міжнароднае прызнанне. Кнігі Сашы Філіпенкі заснаваныя на дбайным дакументальным даследаванні, матэрыяле, які ён лінгвістычна наватарскім і разумным спосабам ператварае ў мастацкую літаратуру.

Саша Філіпенка валодае здольнасцю пакаваць гнятлівыя акалічнасці ў моцныя метафары, каб зрабіць абсурднасць палітычных і экзістэнцыйных сітуацый адчувальнай на дотык. <…> Ягоны гумар геніяльны, і на прыкладзе чалавечых лёсаў набліжае да чытача складаныя гістарычныя кантэксты. <…>

Узнагароджваючы Сашу Філіпенку, журы таксама хацела б адзначыць аўтара, чыя кар'ера была спалучаная са значнымі асабістымі і палітычнымі рызыкамі, што знайшлі адлюстраванне ў ягоных творах. Саша Філіпенка – важны сведка, які робіць свой унёсак у пабудову мастоў да разумення сённяшняй геапалітычнай сітуацыі».

Атрымальнік галоўнага прыза ProLiterris павінен вызначаць таго, хто атрымае спонсарскі прыз. Саша Філіпенка абраў швэйцарскую пісьменніцу і перакладніцу Мод Мабілар, якая нарадзілася ў 1975 годзе ў Жэневе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках