У Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі «GRAJ»
1- 11.07.2024, 14:47
- 1,930
Арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз для маладых музыкантаў.
7 верасня ў Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі "GRAJ". Канцэрт адбудзецца на летняй пляцоўцы Odessa Club а 14:00.
На фестывалі выступяць гурты Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае Сэрца Пацана", Nochy. Білеты можна набыць праз спасылцы.
Як паведамілі сайту Charter97.org арганізатары, сёлета яны падрыхтавалі для маладых гуртоў сюрпрыз. Беларускія музыкі змогуць прайсці адбор і выступіць на адной сцэне з легендамі нашага року.
Адбор адбудзецца 3 жніўня на пляцоўцы Odessa Club а 18:00. Уваход вольны.
Рэгістрацыя - праз спасылцы.