25 снежня 2024, Серада, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менавіта таму Пуцін і Орбан кажуць пра мір»

16
«Менавіта таму Пуцін і Орбан кажуць пра мір»
БАРЫСЛАЎ БЭРЭЗА

Дамаўляцца з Расеяй - гэта дурасць і безнадзейнасць.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам. Да гэтага ён наведаў Кіеў, Маскву, Баку і Пекін. Хто стаіць за гэтым ваяжом вугорскага прэм'ера? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітычным дзеячам, экс-дэпутатам Вярхоўнай Рады Барыславам Бэрэзам:

- Хто б не стаяў за Орбанам (ці ж гэта яго асабістая ініцыятыва), але гэта дакладна не на карысць Украіне і Еўразвязу. Больш за тое, юрысты ЕЗ ужо афіцыйна заявілі, што Орбан парушыў некалькі юрыдычных дакументаў, пачаўшы такія перамоўныя працэсы, прапануючы сябе як пасярэдніка.

Больш за тое, ягоныя візіты ў Кітай і Расею гавораць толькі аб тым, што гэта было загадзя ўзгоднена і зараз проста ідзе легалізацыя ягонай пазіцыі. Орбан паказвае, што Вугоршчына, якая зараз вяршэнствуе ў Еўразвязе, нібыта вядзе перамовы ад імя Брусэля, хаця такога мандата даверу ў Орбана няма. Таму тое, што мы бачым зараз, - вялікая геапалітычная гульня з боку Вугоршчыны, Расеі і Кітая ў прасоўванні парадку дня ў інтарэсах расейскага дыктатара.

- У інфармацыйным полі велізарная колькасць розных "мірных планаў". Гэта кітайскі, ёсць план дарадцаў Трампа, усплываюць у апошні час “стамбульскія пагадненні”, цынічны варыянт замірэння Пуціна. Чаму апошнім часам так шмат размоў аб міры, каму гэта выгадна?

- Тут вельмі цікавая сітуацыя. Хачу праілюстраваць яе словамі Джахара Дудаева, які кажа, што Расея заўсёды прапануе перамовы, калі ёй цяжка, калі яе планы разбураюцца, каб здабыць час, падцягнуць свае сілы, выправіць памылкі і знайсці слабыя месцы, а потым ударыць з новай сілай.

Расея ўжо заявіла, што яна гатовая нават, каб Іран быў пасярэднікам. Значыць, не ўсё так добра ў Расеі. А цяпер РФ спрабуе сфармаваць праз грамадскую думку запыт на перамовы. Расея імітуе, што ў яе ўсё добра, але толькі імітуе. Напраўду ў РФ велізарная колькасць праблем.

Адрэзаная ад тэхналогій і магчымасцяў Захаду Расея патрапіла пад поўны ўплыў Кітая. Чым даўжэй яна знаходзіцца ў такім становішчы, тым горшая яе сітуацыя і пагаршэнне залежнасці ад Пекіна толькі расце. Таму Пуцін зацікаўлены зараз у прыпыненні вайны, а для таго, каб выйсці з гэтай залежнасці, галоўнае яго патрабаванне будзе, як ні дзіўна, зняцце санкцый.

Без зняцця санкцый ён застанецца ў тым жа залежным становішчы. Ён становіцца васалам, а яго феадал Пекін будзе ўказваць. Пуціна гэта не задавальняе, ён нават паказвае сваю нязгоду візітам у Паўночную Карэю ці яшчэ нейкімі дзеяннямі, парушаючы негалосны парытэт з Кітаем аб тым, што ён не лезе ў зону ўплыву Пекіна. Але на гэта адказвае і Кітай. Кітай адказвае, напрыклад, вучэннямі ў Беларусі і візітамі ў Вугоршчыну да Орбана.

Мы памятаем, што пасля Францыі Сі адправіўся менавіта ў Будапешт. Мы бачым тут вельмі вялікую геапалітычную гульню.

Але перамовы зараз - гэта не мэта, а інструмент для дасягнення патрэбных ім вынікаў. Напрыклад, калі б перамовы здарыліся, вайну ўдалося замарозіць да выбараў у ЗША, то гэта было б у інтарэсах Байдэна, а Байдэн мог бы сказаць, што ён спыніў вайну і ратуе ўкраінцаў ад таго, што яны гінуць. Нядаўна Байдэн увогуле заявіў, што ён «спыніў Пуціна», а на наступны дзень Пуцін абстраляў «Ахматдзет». Пытанне: ці спыніў ты яго? Чаму гэтая заява Байдэна адрозніваецца ад рэальнасці.

Калі ж перамовы пройдуць пасля выбараў, а на іх, уявім, перамагае не Байдэн, а Трамп, то перамовы ў інтарэсах Трампа, бо ён скажа, што толькі прыйшоў, а ўжо з усімі дамовіўся.

Таксама зацікаўлены Кітай, які хоча паказаць сябе міратворцам і гуляецца ў біпалярны свет. Зацікаўлена Расея, каб узяць паўзу, пераўзброіцца, назапасіць сілы, павялічыць сваё войска. Яна зробіць працу над памылкамі і пачне другую вайну, у якой у Крамлі разлічваюць канчаткова скончыць з незалежнасцю Украіны.

У гэтай сітуацыі і Украіна хоча, каб вайна скончылася, але толькі без магчымасці яе аднаўлення. І гэта для Украіны самае галоўнае. Таму перамовы лунаюць у паветры, таму што зацікаўленых бакоў вельмі шмат, але фармалізаваць іх вельмі складана, бо ў кожнай стараны свае ўмовы. А ўмовы Расеі абсалютна непрымальныя для Украіны, а Пуцін не гатовы ісці на тыя ўмовы, якія мы выстаўляем ёй. Праз гэта і існуе такая сітуацыя.

Орбан спрабуе імітаваць перамоўніка, каб, з аднаго боку, набраць сабе дадатковых балаў на міжнароднай арэне, з другога боку, ён хоча паказаць сябе дастаткова ўплывовым, таму што ні туркі, ні кітайцы, ні швайцарцы, ні савудаўскія арабы і нават Аб'яднаныя Арабскія Эміраты не змогуць дабіцца таго, чаго даб'ецца ён.

Акрамя таго, Орбан хоча паказаць сябе прадстаўніком інтарэсаў Трампа ў Еўразвязе. Орбан зараз абсалютна на сваім баку, хоць і падыгрывае Расеі і Кітаю. Таму перамовы, якія кожны з бакоў прапіхвае, — гэта перамовы ў тым фармаце, які бачыць кожны з гэтых бакоў, але напраўду пунктаў судакранання практычна няма.

- Як рэагаваць Захаду і Украіне на размовы аб так званым міры?

- Еўропа ўжо рэагуе. З'явіліся гучныя заявы аб тым, што трэба спыніць старшынства Вугоршчыны ў Еўразвязе, трэба заклікаць Орбана да адказу і выкарыстоўваць усе юрыдычныя механізмы, якія ёсць. Хутчэй за ўсё, што гэта будзе выкарыстана, але Еўропа - гэта вялікая бюракратычная машына. Аднак яна пачне працаваць.

Украіна ўжо адказала вуснамі Зяленскага, які сказаў, што мы не адмовімся ад сваіх тэрыторый. І ён сказаў, што нам непрымальны гэты план. Больш за тое, давайце шчыра казаць: дамаўляцца з Расеяй — гэта бязглузда і безнадзейна. Чачэнцы ўжо паспрабавалі ў 1996 годзе дамовіцца.

Яны падпісалі Хасавюртаўскія дамоўленасці. Тады з боку Расеі падпісваў генерал Лебедзь, а з боку Чачэніі падпісаў Масхадаў. І пасля гэтага Расея абавязалася цягам 5 гадоў правесці ўсе рэформы. Там павінна была быць і аўтаномія, і ўсё астатняе для Чачэніі, але ў 1999 годзе Расея парушыла гэтыя дамоўленасці, а ўжо ў жніўні месяцы расейскія самалёты бамбавалі Чачэнію.

Калі мы гаворым пра тое, каб падпісаць штосьці з Расеяй і пра нешта дамовіцца — гэта абсалютнае глупства, ці наіўнасць, ці здрада. Бо Расея парушыць кожную дамоўленасць, якую яна падпісала. Тут няма нават ніякіх сумневаў. Адзінае, што можа спыніць Расею ад парушэння дамоўленасцяў, калі яна будзе разумець, што яна не зможа дамагчыся вынікаў, а гэта можна дасягнуць толькі двума магчымасцямі: альбо ўступленнем у NАТО, альбо стварэннем Украінай настолькі моцнай ваенізаванай дзяржавы, якая гарантавана будзе не па зубах Расеі.

Таму што ў Расеі галоўная зброя - гэта мяса, шмат-шмат мяса, узброенага старой тэхнікай, але ў вялікай колькасці. А Украіна супраціўляецца тым, што адбівае ўсе гэтыя атакі, атрымліваючы заходнюю, не самую новую перадавую тэхніку, але адбіваецца. Калі будзе атрымліваць самую новую і перадавую - тады будзе ўжо не адбівацца, а будзе вяртаць свае тэрыторыі. Менавіта гэтага і баіцца Расея. Таму нам трэба зрабіць яе страх рэальнасцю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках