8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі афіцэр: Паглядзім, у якім бункеры будзе хавацца Лукашэнка

27
Украінскі афіцэр: Паглядзім, у якім бункеры будзе хавацца Лукашэнка

Кіеў адкажа на правакацыі беларускага дыктатара.

Лукашэнка заявіў, што на мяжу з Украінай цяпер перакінутыя байцы ССА, а ў вайсковыя камісарыяты нібыта тэлефануюць тысячы добраахвотнікаў, якія просяць іх узброіць праз сітуацыю на мяжы.

Навошта ўсе гэтыя заявы? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да маёра запасу Нацгвардыі Украіны, ветэрана расейска-ўкраінскай вайны Аляксею Гецьмана:

- Не думаю, што пра тысячы добраахвотнікаў гэта праўда. Усе гэтыя заявы да таго, што Лукашэнка ўжо цалкам, як кажуць, лёг пад Пуціна.

На жаль, Беларусь – незалежная краіна дэ-юрэ, а дэ-факта кіруецца з Масквы. Лукашэнка ўсяляк дапамагае Пуціну ў ягонай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі.

Ведаеце, калі пачынаюцца такія заявы, дык значыць, што нешта там не ў парадку, нейкія праблемы. Мы пра іх пакуль не ведаем, але дакладна высветлім.

Падкрэслю, што Украіна не збіраецца нападаць на Беларусь. Нам сапраўды гэтага не трэба. У нас няма імперскіх амбіцый, тэрытарыяльных прэтэнзій да вашай краіны.

Напад жа з боку Беларусі - цалкам магчымы сцэнар, бо яна хаўрусніца РФ, якая вядзе вайну супраць нас. Але шанцаў прайсці тую лінію абароны, якую мы пабудавалі на поўначы, практычна няма.

Тамака мала месцаў, па якіх можа не толькі ехаць тэхніка, але і ісці людзі. Там шмат забалочаных месцаў, невялікіх рэчак. Месцы, дзе можна прайсці, замінаваныя.

Дзіцячы садок, не ведаю, на каго гэты наратыў Лукашэнкі разлічаны.

- Выданне Foreign Affairs пісала, што ў Крамлі сур'ёзна мяркуюць, што новы паход на Кіеў можа ўвянчацца поспехам. Можа, заявы Лукашэнкі - гэта такі «прагрэў» для рэальных вайсковых правакацый?v

- Паўтаруся, правакацыі цалкам магчымыя. Толькі гэта будуць правакацыі расейскіх войск пад шаўронамі і сцягамі Беларусі. Пуціну было б на руку, каб Беларусь была ўцягнутая ў вайну.

Але я б не раіў Лукашэнку ісці на правакацыі, бо мы будзем наносіць удары ў адказ. Мы на гэта маем права рабіць для самаабароны.

Пагляджу, у якім бункеры ён будзе хавацца, калі мы будзем наносіць удары ракетамі хаўруснікаў. Шанцаў у яго няма. Нават такі адмарозак, як Лукашэнка, гэта разумее. Яго заявы - на ўзроўні вулічнай шпаны. Нецікава і несалідна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках