8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX запусціла на арбіту карабель з экіпажам з чатырох турыстаў

9
SpaceX запусціла на арбіту карабель з экіпажам з чатырох турыстаў

Капсула Crew Dragon павінна дасягнуць рэкорднай для калязямной арбіты вышыні.

Амерыканская касмічная кампанія SpaceX запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з касмічным караблём Crew Dragon, на борце якога знаходзяцца чатыры турысты. Трансляцыю запуску правялі на старонцы SpaceX у сацсетцы X.

Запуск камерцыйнай місіі Polaris Dawn адбыўся з касмадрома Цэнтра імя Джона Кенэдзі ў Фларыдзе а 12:24 паводле Менску.

У рамках місіі ўпершыню ў гісторыі ў адкрыты космас выйдуць непрафесійныя астранаўты. Яны зробяць гэта ў скафандрах, распрацаваных SpaceX. Паводле плану працягласць палёту складзе пяць дзён.

Іх місія ў космасе атрымала назву Polaris Dawn. У яе рамках, нагадвае CNN, капсула Crew Dragon павінна дасягнуць рэкорднай для калязямной арбіты вышыні, на 32 км перасягнуўшы дасягненне астранаўтаў пілатаванага карабля «Джэміні-11» ад 1966 года (1373 км). На трэці дзень палёту павінен адбыцца першы выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Плануецца, што гэта адбудзецца, калі Crew Dragon будзе знаходзіцца на ніжэйшай арбіце 700 км над Зямлёй.

Праект Polaris Dawn быў арганізаваны амерыканскім мільярдэрам і пілотам-аматарам Джарэдам Айзекманам. У 2021 годзе ён падпісаў са SpaceX кантракт на тры касмічныя палёты, Polaris Dawn – першы з іх.

Сярод касмічных турыстаў – сам Айзекман, былы вайсковы лётчык Скот Пот, кіраўніца праграмы падрыхтоўкі астранаўтаў SpaceX Сара Гіліс і былая медыка-біялагічная кіраўніца палётаў NASA, галоўны інжынер па касмічных аперацыях кампаніі Ганна Менан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках