8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адкрыты космас упершыню выпусцілі турыстаў

10
У адкрыты космас упершыню выпусцілі турыстаў

Гістарычная падзея.

У космас упершыню выйшлі непрафесійныя астранаўты - імі сталі ўдзельнікі камерцыйнай місіі Polaris Dawn, якія прыляцелі ў космас на караблі Crew Dragon. Пра гэта паведамляе кампанія SpaceX на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

У адкрыты космас выйшлі амерыканскі мільярдэр Джарэд Айзэкман і інжынер SpaceX Сара Джыліс. Іх выпуск за межы карабля стаў адной з асноўных задач місіі Polaris Dawn. Агулам за пяць дзён удзельнікі місіі плануюць правесці блізу 40 эксперыментаў.

Ракета-носьбіт Falcon 9 з караблём Crew Dragon стартавала з касмадрома Касмічнага цэнтра імя Джона Кэнэдзі ў штаце Фларыда 10 верасня а 05:24 (12:24 па Менску). У рамках камерцыйнай місіі Polaris Dawn карабель будзе знаходзіцца на калязямной арбіце. На борце карабля знаходзяцца бізнэсовец Джарэд Айзекман, адстаўны пілот ВПС ЗША Скот Поціт, а таксама інжынерыГанна Менан і Сара Джыліс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках