Ва Уроцлаве пройдзе спартова-музычны фэст «Братэрства свабоды»
- 27.09.2024, 14:04
У яго межах пройдзе валейбольны турнір.
У польскім Уроцлаве адбудзецца спартова-музычная імпрэза «Братэрства свабоды». Мерапрыемства пройдзе 29 верасня.
Фэст пачнецца а 10.00 з валейбольнага турніру. Таксама ахвочыя змогуць паўдзельнічаць у сесіях ёгі, творчых конкурсах, а 15.00-й адбудзецца музычны канцэрт.
У імпрэзе возьмуць удзел зоркі беларускага спорту і музыкі.
Уваход да 15:00 для дзяцей бясплатны, дарослым - за данат.
Фэст пройдзе на адрас: Уроцлаў, ul. Józefa Mianowskiego 2B