Падлетак зладзіў гонкі з ДАІ
5- 27.09.2024, 21:42
- 8,896
Відэа.
Увечары 15-гадовы мянчук паспрабаваў уцячы ад ДАІ на аўтамабілі. Пра гэта паведамляюць праваахоўнікі.
«26 верасня ў 02:29 на аўтадарозе Н-9033, недалёка ад пасёлка Юбілейны, супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ДАІ Менскага РУУС заўважылі аўтамабіль Mazda, які ігнараваў патрабаванні спыніцца. Кіроўца, не жадаючы падпарадкавацца, павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы», – паведамілі ў ДАІ.
Аднак 23-гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ, убачыўшы пераслед, праявіў грамадзянскую пазіцыю і перакрыў дарогу, тым самым выключыўшы магчымасць далейшага руху для парушальніка. Пасля гэтага супрацоўнікі ДАІ змаглі спыніць Mazda і затрымаць яго кіроўцу.
Падчас разбору высветлілася, што за стырном знаходзіўся 15-гадовы мянчук, які не мае правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі. Акрамя таго, ён паставіў пад небяспеку не толькі сябе, але і пяцярых пасажыраў, сярод якіх былі няпоўнагадовыя. Сябры актыўна падтрымлівалі гора-кіроўцу, не ўсведамляючы ўсёй сур'ёзнасці сітуацыі.
Аўтамабіль быў канфіскаваны і дастаўлены на ахоўную стаянку, а ягоны кіроўца адхілены ад кіравання. У рамках расследавання супрацоўнікі органаў унутраных справаў таксама ацэняць ролю бацькоў у выхаванні няпоўнагадовага парушальніка.