Нацыянальны мастацкі музей пакажа «Першы партрэт Хрыста»
- 3.09.2024, 18:59
- 2,600
Выстава будзе працаваць да 27 кастрычніка.
У Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе выстава «Абразы Веткі. Спас Нерукатворны», паведамілі ў прэс-службе музея.
На выставе, якая стартуе з 5 верасня менчукі і госці сталіцы змогуць убачыць старажытныя веткаўскія абразы, металічныя і шытыя пацеркамі аклады, а таксама даматканыя палотны, узорыстыя шалі, куфры і іншыя прадметы побыту стараабраднікаў.
Але тытульным экспанатам выставы стане старадаўні веткаўскі абраз Спаса Нерукатворнага, які яшчэ называюць «першым партрэтам Хрыста».