8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклікалі IT-кампаніі дапамагчы абысці расейскую цэнзуру

4
ЗША заклікалі IT-кампаніі дапамагчы абысці расейскую цэнзуру

Улады ЗША правялі сустрэчу з найбуйнейшымі тэхналагічнымі кампаніямі ў Белым доме.

Улады ЗША правялі сустрэчу з Amazon, Google, Microsoft, Cloudflare і актывістамі грамадзянскай супольнасці ў Белым доме, каб пераканаць IT-кампаніі дапамагчы абысці цэнзуру ў Расеі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Прэзідэнтка Фонду адкрытых тэхналогій, які спансуюць ЗША, Лора Канінгем заявіла, што на сустрэчы ўлады прапанавалі даваць зніжкі або субсідыі кампаніям, якія дапамагаюць задавальняць хуткі рост попыту на VPN. Паводле ейных словаў, у Расеі і Іране назіраецца выбухны рост папулярнасці розных VPN-сэрвісаў.

«Цягам дзесяцігоддзя мы рэгулярна падтрымлівалі блізу дзевяці мільёнаў карыстальнікаў VPN кожны месяц, а цяпер гэты лік вырас больш чым у чатыры разы», – заявіла Канінгем. Паводле словаў Канінгем, блізу 46 мільёнаў чалавек на месяц карыстаюцца VPN, якія падтрымліваюцца ЗША, але яна дадала, што значная частка бюджэту сыходзіць на выдаткі ў размяшчэнні ўсяго гэтага сеткавага трафіку на сэрверах прыватнага сектару.

«Мы хочам падтрымаць гэтых дадатковых карыстальнікаў, але ў нас няма рэсурсаў, каб справіцца з гэтым ростам попытам», – сказала яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках