4 студзеня 2025, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ў навагоднім звароце: "Жыве Беларусь!"

113
Зяленскі ў навагоднім звароце: "Жыве Беларусь!"

Надыдзе дзень, калі ўсе мы гэта скажам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце згадаў Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі сёння Расея цісне вам руку, гэта не значыць, што заўтра гэтай жа рукой яна не пачне вас забіваць. Бо расейцы баяцца вольных. Тое, што ім гэта не знаёма. Баяцца свабоды. Яны нарадзіліся пры Пуціне, пайшлі ў школу пры Пуціне, пайшлі служыць пры Пуціне і паміраюць за ягоныя хворыя ідэі. І таму так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія бароняць свабоду. Тых, хто не здае яе ў Кішынёве. Тых, хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: "Жыве Беларусь!", - сказаў Уладзімір Зяленскі.

Ён запісаў свой выступ на фоне скульптуры "Радзіма-маці" ў Кіеве, якая афарбоўвалася ў колеры розных сцягоў, калі Зяленскі згадваў тыя ці іншыя дзяржавы ці арганізацыі.

Таксама Зяленскі ў навагоднім звароце паабяцаў, што Украіна ў 2025 годзе "зробіць усё, каб спыніць Расею і скончыць вайну". Пры гэтым украінскі прэзідэнт адзначыў, што "справядлівы свет не можа наступіць паводле прынцыпу "пачнём з чыстага аркуша". "Таму што лік не 0:0. На рахунку - тысячы і тысячы ўкраінцаў, жыцці якіх скрала Расея".

Гаворачы аб сусветнай падтрымцы, прэзідэнт Украіны заявіў, што "з першых хвілін гэтай вайны Амерыка была з Украінай" і дадаў: "Веру, што Амерыка будзе з Украінай і ў першыя хвіліны міру". На думку Зяленскага, абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп "хоча і можа" прынесці мір ва Украіну. "Я веру, што мы разам з ЗША маем гэтую сілу. Прымусіць Расею да справядлівага міру", - сказаў ён.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках