10 студзеня 2025, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Шчучыншчыне кот прагнаў лісу з пчальніка

6
На Шчучыншчыне кот прагнаў лісу з пчальніка

Іх разборкі сталі гітом сеціва.

Незвычайная сітуацыя патрапіла на камеру відэапасткі на пчальніку ў вёсцы Шчанец у Шчучынскім раёне. Зімой сюды нярэдка зазіраюць дзікія звяры. Напрыклад, казулі і зайцы спрабуюць паласавацца саджанцамі пладовых дрэў. А за траваеднымі "падцягваюцца" і драпежнікі, піша newgrodno.by.

“Заўважалі тут тхароў і куніц. А на гэты раз зазірнула ліса”, — расказвае гаспадар пчальніка Дзмітрый Акула.

Але нечакана напярэймы драпежніку выскачыў свойскі кот Васіль. Нягледзячы на розніцу ў памерах, кот не выглядаў спалоханым, наадварот, ён як сапраўдны гаспадар быў настроены не пусціць няпрошанага госця на двор.

“На самым цікавым месцы камера перастала пісаць. Уключылася яна праз дзве хвіліны. Лісы і след прастыў, а кот сядзіць адзін. Думаю, пытанне аб пераможцы знятае”, - мяркуе Зміцер.

Ён жартуе, што канфлікт паміж катом і лісой адбыўся не проста на фоне асабістай непрыязнасці. Прычынай стаў перадзел сфер уплыву ў агародзе.

Дарэчы, заўважаў гаспадар пчальніка непадалёк сляды ваўка і лася. Зрэшты, мяркуючы з усяго, Васіль не мае намеру дзяліць свой агарод з кім бы там ні было. І памеры госця ў гэтым выпадку значэння не маюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках