Трагедыя ў Асіповічах: Выхавальнікі пакінулі дзяцей без нагляду
10- 10.01.2025, 21:55
- 8,644
Выратаваць двухгадовае дзіця не ўдалося.
У дзіцячым садку Асіповічаў, што ў Магілёўскай вобласці, памерла двухгадовае дзіця, але ўлады пра гэта не паведамлялі.
Дзіця падавілася блінчыкам падчас вячэры. Наступіла асфіксія.
Як стала вядома сайту Charter97.org, выхавальнікі пакінулі дзяцей без нагляду.
«Пайшлі віншаваць кагосьці з днём народзінаў. Калі вярнуліся – дзіця позна было ратаваць», – расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Адзначым, сям'і забараняюць гаварыць пра трагедыю публічна.