11 студзеня 2025, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША чакаюць, што Расея будзе страчваць мільярды даляраў за месяц

4
Reuters: ЗША чакаюць, што Расея будзе страчваць мільярды даляраў за месяц

Наймагутнейшы ўдар па эканоміцы Крамля.

У ЗША мяркуюць, што праз новыя санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаній Расея будзе страчваць мільярды даляраў на месяц, паведамляе Reuters.

Высокапастаўлены прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў каментары выданню заявіў, што пры належным выкананні санкцый яны павінны абыходзіцца Расеі на мільярды даляраў за месяц.

«Такія захады з'яўляюцца самымі значнымі санкцыямі супраць расейскага энэргетычнага сектару, найбуйнейшай крыніцы прыбыткаў для ваеннай машыны Крамля», – заявіў суразмоўца выдання.

Ён таксама дадаў, што санкцыі былі ўведзеныя для «ўдару па кожным этапе ланцужка здабычы і размеркавання расейскай нафты».

«Няма ніводнага этапу ў ланцужку вытворчасці і размеркавання, які не быў бы закрануты, і гэта дае нам вялікую ўпэўненасць у тым, што ўхіленне ад санкцый будзе яшчэ больш дарагім для Расеі», – падкрэсліў неназваны чыноўнік.

Другі прадстаўнік адміністрацыі Байдэна расказаў агенцтву, што ў Вашынгтоне чакаюць ад санкцый яшчэ мацнейшага ціску на расейскую эканоміку.

У пятніцу, 10 студзеня, ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшых нафтавых расейскіх кампаній. Сярод іншага, у санкцыйны спіс трапілі больш за 30 расейскіх нафтасэрвісных кампаній, а таксама 184 танкеры ценевага флоту, лагістычныя аб'екты і кампаніі трэціх краінаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках