11 студзеня 2025, Субота, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Лукашэнка будзе зрынуты сёлета

22
Politico: Лукашэнка будзе зрынуты сёлета

Выданне паказала на галоўных «чорных лебедзяў» на 2025 год.

Тэрмін «чорны лебедзь» быў уведзены амерыканскім філалсофам і пісьменнікам Насімам Нікаласам Талебам і выкарыстоўваецца для апісання непазбежных эканамічных, палітычных і сацыяльных катастроф, якія немагчыма прадказаць.

Амерыканскае выданне Politico зрабіла свой прагноз і прадставіла галоўных "чорных лебедзяў" на 2025 год. Іх пераказвае ўкраінскі прадусар Аляксандр Раднянскі.

1) Пуцін пераканае Іран спыніць распрацоўку ядзернай зброі ў абмен на абяцанне Ізраіля не атакаваць ядзерныя аб'екты.

2) Трамп пераканае Савудаўскую Арабію падпісаць мірную дамову з Ізраілем.

3) У 2025 годзе адбудзецца найбуйнейшая ў гісторыі кібератака. Большая частка сусветнай інфраструктуры будзе выведзеная з ладу.

4) Трамп, Пуцін і Сі Цзіньпін дамовяцца адзін з адным аб рэгіёнах уплыву і будуць працаваць разам.

5) Падзенне рынкаў і глабальная паніка праз маніпуляцыі з дапамогай штучнага інтэлекту.

6) Зрынанне Аляксандра Лукашэнкі.

7) Пачнуцца мірныя перамовы паміж Ізраілем і Палестынскай Аўтаноміяй паводле формулы «дзве дзяржавы для двух народаў».

8) Пачынаецца новая гонка ўзбраенняў, у рамках якой многія краіны паставяць сабе за мэту валодаць ядзернай зброяй.

9) Будзе здзейснены прарыў у галіне квантавых вылічэнняў. Хутчэй за ўсё, гэтага дасягне Кітай.

Аўтары артыкула падкрэсліваюць, што заканчэнне вайны ва Украіне не з'яўляецца «чорным лебедзем», бо імавернасць, што гэта адбудзецца - вельмі вялікая.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках