Расею атакаваў рой дронаў
4- 11.01.2025, 11:14
- 10,916
Ёсць траплянні ля «Турэцкай плыні»
У ноч на 11 студзеня расейскія вобласці ўскалыхнулі магутныя выбухі. Мясцовыя жыхары і прапагандысты паведамляюць пра шматлікія «бавоўны» і напад беспілотнікаў, кадры з месца падзей распаўсюджваюцца ў сеціве, піша «Главред».
У Варонежы і Анапе чулі моцныя выбухі
У Варонежскай вобласці губернатар заявіў аб паспяховай працы СПА, але жыхары неаднаразова чулі выбухі.
Такія паведамленні паступаюць з Краснадарскага краю, дзе ў Анапе сірэны ўключылі ўжо пасля выбухаў.
Таксама ёсць інфармацыя аб трапляннях ля Утрыша і Варвараўкі непадалёк Турэцкай плыні.
Новарасійск - пажар у порце
Асабліва шумна было ў Новарасійску, дзе ў выніку выбухаў у порце пачаўся маштабны пажар.
Андрэй Каваленка, кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі, пацвердзіў шматлікія ўдары па інфраструктуры порта.
«Шмат прылётаў па порце Новарасійска», – напісаў Андрэй Каваленка ў сацсетках.
У сетцы з'явіліся кадры наступстваў.
Катоўск - дроны ўпалі на дамы
У горадзе Катоўску Тамбоўскай вобласці пацярпелі два пяціпавярховыя жылыя дамы. Пяць чалавек атрымалі траўмы, у кватэрах выбіла вокны, а будынкі атрымалі значныя пашкоджанні.
РФ дала справаздачу аб «поспехах» СПА - аэрапорты закрытыя
Мінабароны Расеі дае справаздачу аб «перахопе» 85 беспілотнікаў за ноч, з якіх:
31 - над Чорным морам,
16 - у Варонежскай вобласці і Краснадарскім краі,
14 - над Азоўскім морам,
астатнія - у Белгародскай, Тамбоўскай, Курскай абласцях і Крыме.
Нягледзячы на гэтыя заявы, маштабы разбурэнняў і колькасць інцыдэнтаў ставяць пад сумнеў эфектыўнасць працы СПА.
Больш за тое, у расейскіх аэрапортах уведзены рэжым «Дыван» праз пагрозу невядомых дронаў. Самалёты не прымаюць і не адпраўляюць у аэрапортах Казані, Ніжнекамска і Ульянаўска.