Вакансіі ў Беларусі зараз трэба публікаваць паводле новых правіл
5- 11.01.2025, 12:55
- 3,886
Што змянілася з 1 студзеня.
З 1 студзеня ў Беларусі пачаў дзейнічаць закон аб занятасці насельніцтва, які абавязвае працадаўцаў спачатку размяшчаць вакансіі ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце gsz.gov.by, а ўжо потым на іншых платформах. Публікацыя павінна суправаджацца гіперспасылкай на першасную публікацыю. Парушальнікам пагражае штраф ад 5 да 15 базавых адзінак (210-630 рублёў).
Аднак новы парадак выклікае шмат пытанняў, на што зважае выданне dev.by.
Напрыклад, паводле тлумачэння Мінпрацы, апублікаванага 6 студзеня, пад «інфармацыйнымі рэсурсамі» маюцца на ўвазе як сайты працадаўцаў, так і іх акаўнты ў сацсетках.
Але асабістыя старонкі супрацоўнікаў у сацсетках (напрыклад, LinkedIn) пад дзеянне закона не падпадаюць. Таксама закон не патрабуе спасылак для вакансій, размешчаных на замежных парталах кшталту расейскага hh.ru.
З'явіліся новыя звесткі аб колькасці ІТ, якія з'ехалі з Беларусі
9 студзеня Мінпрацы ўдакладніла, што «банэры, дошкі аб'яў, карткі ў пунктах выдачы заказаў і рэклама ў метро» не ўважаюцца за інфармацыйныя рэсурсы, таму на іх не трэба ўказваць спасылку на Банк вакансій.
Яшчэ адно паслабленне тычыцца так званых «вакансій на перспектыву» - працоўных месцаў, якія плануецца стварыць у будучыні. Іх можна размяшчаць на іншых рэсурсах без публікацыі на gsz.gov.by, але з абавязковым указаннем, што гэта перспектыўныя вакансіі.
Аднак, паняцце «вакансіі на перспектыву» засталося незразумелым нават для кадравікоў, што дадае блытаніны. Эксперты мяркуюць, што такія ўдакладненні звязаныя з тэхнічнымі складанасцямі працы Банка вакансій, які часта «глючыць» і не спраўляецца з нагрузкай.