Российское командование панически боится остановки войны
6- 11.01.2025, 13:04
- 10,724
На это есть две конкретные причины.
Расейскае камандаванне панічна баіцца спынення вайны
На гэта ёсць дзве канкрэтныя прычыны.
Расейскае вайсковае камандаванне пераконвае Уладзіміра Пуціна не ісці на перамовы па заканчэнні вайны ва Украіне, а, наадварот, выступае за эскалацыю баявых дзеянняў.
У эфіры «24 Канала» эксперт рады замежнай палітыкі «Украінская прызма» Аляксандр Краеў назваў 2 канкрэтныя прычыны, чаму расейскія службы бяспекі і вайсковыя афіцыйныя асобы не гатовыя спыніць вайну, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя страты на фронце. Адзначым, што з 24 лютага 2022 года Сілы абароны ліквідавалі больш за 800 тысяч расейскіх салдат.
Навошта расейцы зліваюць такую інфармацыю
Логіка расейскай машыны грунтуецца на тым, што Расея не можа быць пераможаная. Расейскіх генералаў з першых курсаў вайсковых ВНУ вучылі, што Масква не можа саступіць, бо ў Расеі другі па велічыні ядзерны патэнцыял.
«Калі Расея пачне саступаць, то запусціць ядзерную зброю. Так званы эфект мёртвай рукі. Гэта ключавы элемент расейскага шантажу, які Крэмль выкарыстоўвае супраць Захаду», – адзначыў Краеў.
З яго слоў, зусім нядзіўна, што расейцы нібыта зліваюць такую інфармацыю заходнім медыям або аналітыкам. Яны выдаюць жаданае за сапраўднае і спрабуюць усіх пераканаць у тым, што калі Расея пачне саступаць, то знішчыць свет.
«Адпаведна, задача Захаду - зрабіць так, каб Расея не саступіла. Расейцы ставяць такое складанае раўнанне для рашэння ўсяму Захаду», - сказаў эксперт рады замежнай палітыкі «Украінская прызма».
Што баіцца страціць расейскае камандаванне
Другая прычына больш прагматычная. Уяўляем сабе сітуацыю, калі трэба ісці на перамовы, на якіх расейцам давядзецца рабіць саступкі і пра нешта дамаўляцца, а потым насельніцтву тлумачыць, чаму дагэтуль існуе Украіна і чаму ў свеце дагэтуль гавораць на ўкраінскай мове.
«На прыклад усіх дыктатарскіх рэжымаў, трэба знайсці вінаватых. Здагадайцеся, каго Пуцін зробіць крайнімі? Вядома, сваіх генералаў, якія не ўзялі Кіеў за тры дні», - патлумачыў Краеў.
Таму становіцца зразумела, чаму расейскія афіцэры баяцца заканчэння вайны: яны проста стануць непатрэбнымі. Больш за тое, іх зробяць вінаватымі ва ўсім, што адбылося.
Таму для расейскіх вайскоўцаў застаюцца два варыянты:
весці гэтую вайну, колькі магчыма, і зарабляць на гэтым небывалыя грошы, тады яны будуць у бяспецы;
здаць Пуціна, павесіць на яго ўсе грахі і выйсці напаўсухімі з вады.
Дарэчы, страты расейцаў за амаль тры гады вайны супраць Украіны большыя, чым колькасць вайскоўцаў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны з боку Расеі.