11 студзеня 2025, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Ценявы флот Пуціна пачаў пагражаць экалогіі Еўразвязу

1
BILD: Ценявы флот Пуціна пачаў пагражаць экалогіі Еўразвязу

Можа здарыцца маштабная катастрофа.

Расейскі ценявы флот па перавозцы нафты пачаў ствараць пагрозу для экалогіі краін Еўразвязу.

Як піша выданне BILD, цяпер у Балтыйскім моры дрэйфуе танкер Eventin пад сцягам Панамы з 99 тысячамі тон нафты на борце. Ён загрузіўся нафтай у расейскім порце Усць-Луга 6 студзеня і адплыў у егіпецкі Порт-Саід.

«Танкер, відавочна, уваходзіць у склад ценявога флоту РФ - сеткі старых суднаў, якія выкарыстоўваюцца для транспартавання расейскай нафты ў абыход санкцый. З некаторых паведамленняў, танкер суправаджаў расейскі вайсковы карабель», - паведаміла выданне.

Адзначаецца, што ценявы флот расейскага дыктатара Пуціна налічвае амаль 600 суднаў, траціна з якіх належыць дзяржкампаніі «Саўкамфлот». Выданне акцэнтавала, што астатнія караблі зарэгістраваныя пад сцягамі Панамы, Ліберыі і Габона, што сур'ёзна ўскладняе сачэнне за імі. «Многія з гэтых танкераў старэйшыя за 15 гадоў і маюць невыразную структуру ўласнасці, часта не застрахаваныя», - напісала выданне.

Для маскавання паходжання нафты РФ ідзе на розныя хітрыкі, сярод якіх: перавалка нафты ў адкрытым моры, сталая змена ўладальнікаў суднаў і так званы «сцяг-хопінг», калі караблі пераходзяць пад юрысдыкцыю розных краін для абыходу санкцый.

Еўразвяз разглядае ўвядзенне дадатковых санкцый супраць такіх суднаў, але ніводная пастанова пакуль не прынятая.

Эксперты папярэдзілі, што старыя судны ўяўляюць вялікую рызыку для навакольнага асяроддзя, асабліва ў Балтыйскім моры. У Greenpeace нават указалі на патэнцыйную пагрозу ў раёне Кадэцкага рэчышча ў Мекленбургскай бухце, дзе ў выпадку аварыі можа адбыцца маштабная экалагічная катастрофа.

«Большасць суднаў ценявой флатыліі не маюць страхоўкі, таму ў выпадку аварыі выдаткі лягуць на прыбярэжныя краіны», - заявіла выданне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках