11 студзеня 2025, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка - спалоханы нямоглы стары»

17
«Лукашэнка - спалоханы нямоглы стары»

Ад бездапаможнага іміджу дыктатару ўжо не адмыцца.

Палітычны аналітык Сяргей Чалы распавёў аб новым «іміджы» састарэлага беларускага дыктатара і правале яго піяр-службы.

Экспэрт прыходзіць да высновы, што ў беларускага кіраўніка развіўся «новы страх» - страціць сваю ўладу над краінай.

Менавіта гэтым страхам Чалы тлумачыць новую хвалю звальненняў паводле палітычных матываў работнікаў з «Беларуськалія» і «Беларусьнафты». І патрабаванне заплаціць за данаты па новым коле. І масавыя затрыманні ўдзельнікаў дваровых чатаў па ўсёй краіне.

У гэтым шэрагу, з ягоных слоў, стаіць і прынятая на днях пастанова ўрада, якой спіс прычын, па якіх дзяцей могуць прызнаць як тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дапоўнены новым пунктам - «прыцягненне бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці паводле «палітычных» артыкулаў».

Аналітык таксама звяртае ўвагу на тое, што апошнім часам Лукашэнка стаў шмат гаварыць аб гатоўнасці перадаць уладу «наступнаму пакаленню», якое яшчэ трэба будзе «сфармаваць», перш чым «пасадзіць у свае крэслы».

Але нават і тут, са слоў Чалага, у апошні час «з'явілася новая ўступная», і зараз гэтая тэза гучыць так:

«Пакуль ёсць здароўе, я буду з вамі, таму што я спадзяюся яшчэ пры новай уладзе таксама пажыць».

І гэта, на думку Чалага, азначае, што Лукашэнка «дапускае змену ўлады з прычыны сваёй недзеяздольнасці». Такім чынам, заключае экспжэт, «замест усёмагутнага вечнага кіраўніка» перад намі паўстае «спалоханы нямоглы стары».

А гэта ўжо, пагадзіцеся, зусім іншы імідж, ад якога Лукашэнка ўжо ніколі не адмыцца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках