11 студзеня 2025, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пад Гомелем падарваўся беспілотнік

8
СМІ: Пад Гомелем падарваўся беспілотнік

Жыхары паўднёвых ускраін Гомеля чулі моцны выбух.

Выбух быў добра чутны ў Навабеліцкім раёне Гомеля і прыгарадным пасёлку Чонкі а 2 гадзіне ночы. Адна з крыніц «Флагштока» распазнала серыю выбухаў, дзве іншыя крыніцы гук выбуху назвалі аднаразовым.

Крыніца гуку па адчуванні двух назіральнікаў знаходзілася на поўдзень ад Гомеля. Полымя і слядоў гарэння з жылой забудовы назіральнікі зафіксаваць не змаглі.

«Бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомеля. Абышла вакол і паглядзела, ці не прыляцеў зноў шахед у Беліцу. Муж таксама чуў выбух. Але выбліскаў не было ні ў Беліцы, ні ў горадзе. Думала, у Зяброўку прыляцела», — падзялілася ўражаннямі мясцовая жыхарка.

Аб тым, што выбух мог быць звязаны з падзеннем ударнага беспілотніка, кажа паведамленне ўкраінскага маніторынгавага ТГ-канала, звязанага са службай СПА Украіны, «Ринда моніторить».

Уначы 8 студзеня ў 1:43 паводле менскага часу канал паведаміў аб перасячэнні мяжы Беларусі ўдарным БпЛА. Беспілотнік рухаўся ўздоўж мяжы Расеі і Украіны і ўварваўся ў паветраную прастору Беларусі праз расейскую мяжу ў 1:43 (у паведамленні пазначаны час паводле Кіева) і рухаецца да пасёлка Кругавец-Калініна.

Спецыяліст маніторынгавага канала паведаміў, што ўкраінскімі сродкамі кантролю паветранай прасторы было зафіксавана, што БПЛА перасек мяжу ў раёне «Трох сясцёр» і даляцеў да Церахоўкі, далей яго сігнал быў страчаны.

З улікам таго, што хуткасць палёту найболей распаўсюджанага ўдарнага БПЛА Shahed-136 складае 140-180 км/ч, беспілотнік мог даляцець да паўднёвых ускраін Гомеля і тамака па нейкіх чынніках зваліцца, здэтанаваўшы.

Афіцыйныя службы начны выбух не каментавалі і ў рапартах здарэнняў не ўзгадвалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках