У Менску японскіх дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам
3- 11.01.2025, 17:26
- 4,070
Грамадзяніна Японіі абвінавачваюць у "шпіянажы".
Першае судовае пасяджэнне над японцам Наканісі Масатосі, арыштаваным у Беларусі ў ліпені летась па падазрэнні ў "шпіянажы", прайшло за зачыненымі дзвярыма ў судзе Менска 10 студзеня. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Японіі ў Беларусі, піша «Зеркало» са спасылкай на Kyodo.
Амбасада Японіі звярнулася да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць супрацоўнікам назіраць за судовым працэсам, але гэтая просьба была адхіленая. Дыппрадстаўніцтва заявіла, што "працягне прымаць адпаведныя захады для абароны японскіх грамадзян".