11 студзеня 2025, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Данія таемна накіравала камандзе Трампа прапановы па Грэнландыі

5
Axios: Данія таемна накіравала камандзе Трампа прапановы па Грэнландыі

У ЗША ўжо ёсць вайсковая база ў Грэнландыі.

За апошнія дні Данія накіравала асабістыя паведамленні камандзе абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наконт Грэнландыі. Краіна гатова абмеркаваць узмацненне бяспекі на востраве або павелічэнне вайсковай прысутнасці Злучаных Штатаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Axios.

Выданне піша, што нядаўняя адмова Трампа выключыць выкарыстанне вайсковай сілы для ўзяцця пад кантроль Грэнландыі была фактычна пагрозай уварвання да даўняга хаўрусніка па NATO. Гэтыя каментары заспелі Капенгаген і многія іншых сталіцы Еўропы знянацку.

Між іншым, Трамп заяўляў, што кантроль над Грэнландыяй, найбуйнейшым востравам у свеце з неабходны для нацыянальнай бяспекі ЗША ў дачыненнях з Расеяй і Кітаем. У сваю чаргу змяненне клімату адкрываюць Арктыку для канкурэнцыі паміж звышдзяржавамі, а таксама можа аблегчыць асваенне мінеральных багаццяў Грэнландыі.

І хоць востраў у значнай ступені аўтаномны, але Данія захоўвае за сабой адказнасць за абарону. Так, са слоў крыніц Axios, дацкі ўрад хоча пераканаць Трампа, у тым ліку з дапамогай перададзеных на гэтым тыдні паведамленняў яго дарадцам, што асцярогі абранага прэзідэнта ЗША наконт бяспекі можна вырашыць, не заяўляючы аб сваіх правах на Грэнландыю для Злучаных Штатаў.

Адзін еўрапейскі дыпламат сказаў выданню, што Данія шырока разглядаецца як адзін з найбліжэйшых хаўруснікаў ЗША ў ЕЗ, і ніхто не мог сабе ўявіць, што яна стане першай краінай, з якой Трамп уступіць у канфлікт.

Крыніцы паведамілі, што дацкі ўрад хоча пазбегнуць публічнага сутыкнення з новай адміністрацыяй ЗША, і папрасілі сябрам каманды Трампа растлумачыць, што менавіта меў на ўвазе абраны прэзідэнт у сваіх каментарах на гэтым тыдні.

У перададзеных паведамленнях урад Даніі ясна даў зразумець, што Грэнландыя не прадаецца, але выказаў гатоўнасць абмеркаваць любыя іншыя запыты ЗША што да выспы.

Так, у ЗША ўжо ёсць вайсковая база ў Грэнландыі і пагадненне з Даніяй ад 1951 года аб абароне вострава, у адпаведнасці з якім можна было б лёгка абмеркаваць павелічэнне колькасці амерыканскіх войскаў.

Цяпер галоўнае пытанне заключаецца ў тым, ці будзе Трамп задаволены прапановамі зробленымі Даніяй, альбо ж яго сапраўдная місія - стаць першым прэзідэнтам за 80 гадоў, які здабудзе новыя тэрыторыі для ЗША.

Axios дадала, што востраў Грэнландыя выконвае ключавую ролю ў абароне NATO і ЗША падчас халоднай вайны, з'яўляючыся часткай сістэмы ранняй абвесткі для выяўлення савецкіх падводных лодак або патэнцыйных ракет.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках