У Страсбургу сутыкнуліся два хуткасныя трамваі: дзясяткі параненых
2- 11.01.2025, 19:48
- 3,472
Аварыя адбылася ў раёне вакзала.
Ва ўсходнім французскім горадзе Страсбург адбылося сутыкненне двух хуткасных трамваяў, у выніку чаго пацярпелі дзясяткі чалавек. Аб гэтым пішуць BFMTV і Le Figaro.
Аварыя адбылася на прыпынку Gare Centrale, дзе размешчаны вакзал, паведамляе BFMTV са спасылкай на паліцыю. Папярэдне вядома, што прычынай інцыдэнту стала памылка пры пераключэнні шляхоў.
Паводле звестак Le Figaro, пацярпелі сама меней 20 чалавек, аднак дакладная колькасць невядомая.