11 студзеня 2025, Субота, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц афіцыйна стаў кандыдатам у канцлеры Нямеччыны

8
Шольц афіцыйна стаў кандыдатам у канцлеры Нямеччыны
ОЛАФ ШОЛЬЦ
Фота: GETTY IMAGES

Ягонае вылучэнне падтрымаў з'езд СДП.

З'езд Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (SDP) падтрымаў вылучэнне Олафа Шольца (Olaf Scholz) кандыдатам у канцлеры на датэрміновых парламенцкіх выбарах 23 лютага. З'езд прайшоў у суботу, 11 студзеня, у штаб-кватэры СДП у Бэрліне, паведамляе "Нямецкая хваля".

Шольца падтрымала пераважную большасць з 600 дэлегатаў з'езда.

Дэлегаты з'езда практычна аднагалосна прынялі перадвыбарчую праграму партыі пад назвай «Больш для цябе. Лепш для Нямеччыны». Націск у ёй зроблены на павелічэнне інвестыцый і сацыяльную справядлівасць. У 60-старонкавым дакуменце таксама гучыць абвінавачанне на адрас кансэрватараў з СDU/СSU ў жаданні "звесці на нішто дасягнуты прагрэс".

Пасля апошніх выбараў у бундэстаг у верасні 2021 года СДП узначаліла кіроўную «святлафорную» кааліцыю разам з «Зялёнымі» і ВДП. Канцлерам стаў сацыял-дэмакрат Олаф Шольц. У лістападзе 2024 года гэтая кааліцыя раскідалася, у Нямеччыне абвясцілі датэрміновыя парламенцкія выбары.

Цяпер у сацыялагічных апытаннях СДП займае трэцяе месца пасля блока СDU/СSU і "Альтэрнатывы для Нямеччыны". Сацыял-дэмакратаў падтрымліваюць блізу 15% апытаных. Аднак кіраўніцтва партыі ўпэўненае, што яшчэ зможа дагнаць спабрнікаў. Лідэр фракцыі СДП у бундэстагу Рольф Мютцэніх (Rolf Mützenich) раней заяўляў, што разлічвае на больш чым 20% галасоў.

З'езд СДП аб вайне ва Украіне

На з'езд СДП прыйшоў амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў. Распачынаючы сход, прэм'ер-міністарка федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія Мануэла Швэзіг (Manuela Schwesig) прывітала яго са сцэны і заявіла, што ягоная прысутнасць - «знак нашай салідарнасці з Украінай». "Нямецкая сацыял-дэмакратыя далей моцна стаіць на баку Украіны", – сказала яна. Палітычная дзяячка прыгадала пра візіт у Кіеў і Чарнігаўскую вобласць у 2024 годзе. "Я ўбачыла пакуты, якія прынесла пуцінская вайна", - сказала яна.

Пра што гаварыў Шольц?

Сам Шольц сказаў, што «пуцінская Расея ўспала на Украіну жорсткай захопніцкай вайной», а некаторыя партыі Нямеччыны цяпер «адна за другой апавядаюць хлуслівыя казкі з Крамля». Палітык зноў выступіў супраць паставак Украіне далёкіх нямецкіх ракет, нагадаўшы, што Расея - ядзерная дзяржава.

Ён паабяцаў падняць мінімальную аплату працы ў Нямеччыны да 15 еўраў за гадзіну, супрацьстаяць ксэнафобіі ў дачыненні да мігрантаў, палепшыць сацыяльную абарону сем'яў з дзецьмі.

Аб палітычных спаборніках Шольц сказаў, што "цяпер не час для СDU/СSU у Нямеччыне", а абяцаныя гэтым кансэрватыўным блокам захады прынясуць "яшчэ больш выгод мільянерам і мільярдэрам". «Хто за гэта заплаціць? Простыя людзі ў нашай краіне», - сцвярджае палітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках