СМІ: У Віцебску праваслаўны святар на мікрааўтобусе да смерці збіў дзіця
- 11.01.2025, 21:25
- 5,640
Аўто праехала на "чырвоны сігнал".
У Віцебску 9 студзеня пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік, паведамляла прэс-служба Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася на праспекце Чарняхоўскага. Кіроўца Mercedes Sprinter на рэгуляваным пешаходным пераходзе збіў дзіця. Хлопчык атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём і памёр у медычнай установе.
Сёння ж тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!" паведаміў, што кіроўца, які праехаў на “чырвонае святло” мікрааўтобусам, пад коламі якога загінуў 9-гадовы хлопчык, кіраваў праваслаўны святар.
"За стырном мікрааўтобуса ў трагічным ДТЗ, у якім загінуў 9-гадовы хлопчык, быў праваслаўны святар з Віцебска", — высветліў тэлеграм-канал.