Удар па НПЗ «Танека» ў Татарстане: экспэрт патлумачыў важнасць аб'екта
2- 11.01.2025, 23:28
- 4,060
Гэта ўжо не першы ўдар па гэтым прадпрыемстве.
У Татарстане зафіксаванае чарговае траплянне ў адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі - «Танека». Гэта ўжо не першы ўдар па стратэгічным прадпрыемстве.
Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) Андрэй Каваленка.
- «Танека» з'яўляецца адным з найбуйнейшых і самых сучасных НПЗ у РФ, з магутнасцю перапрацоўкі больш за 16 мільёнаў тон нафты за год, - растлумачыў Каваленка.
Ён заявіў, што завод адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні палівам расейскага войска.
«Выбіванне НПЗ і нафтабаз наўпрост уплывае на здольнасць РФ весці інтэнсіўную вайну», - падкрэсліў ён.
У той жа час Каваленка прыгадаў, што мінулая атака беспілотніка на НПЗ вясной 2024 года пашкодзіла ўстаноўку першаснай перапрацоўкі на заводзе.