Навошта дасведчаныя кіроўцы возяць у аўто гарчыцу?
23- 12.01.2025, 10:20
- 13,038
Хітры лайфхак здзівіць многіх.
Многія кіроўцы са стажам маюць свае лайфхакі, якія дапамагаюць ім даглядаць аўтамабіль. Напрыклад, некаторыя могуць вазіць з сабой гарчычны парашок.
Як піша выданне «Твая машына», з дапамогай гарчыцы можна часова замаскаваць дробныя драпіны на кузаве аўтамабіля. Калі ўцерці яе ў месца пашкоджання, то маленькія часціцы запоўняць сабой утвораныя пустэчы.
Таксама гарчыца дапамагае пры ўзнікненні выцечкі ў сістэме астуджэння. З'яўленне цечы ў радыятары ці магістральных каналах можа прывесці да сур'ёзных праблемаў, напрыклад да таго, што рухавік аўто хутка перагрэецца і закіпіць.
Засыпаўшы ў сістэму гарчычны парашок, можна атрымаць крыху часу, паколькі ён сабой перакрые месцы выцечкі і не дазволіць астуджальнай вадкасці хутка выцечы з сістэмы. Гэтага можа быць даволі, каб бяспечна дабрацца дадому ці да найбліжэйшага СТА.