«Гэта ўжо асабістая параза Пуціна»
3- 12.01.2025, 11:04
- 10,922
Інфармацыйная, палітычная і, у першую чаргу – ваенная.
Ваенны эксперт Дзмітрый Снегіроў нагадаў пра важнае значэнне Курскай вобласці для Украіны.
«Ніхто не будзе прымушаць вяртаць без бою Курскую вобласць Расеі, таму што гэта наш козыр на перамовах і не толькі», – паведаміў Дзмітрый Снегіроў.
Менавіта перанос вайны на тэрыторыю Расеі стаў ударам па рэпутацыі Пуціна, які перакрэсліў усе сцвярджэнні пра «СВА», якія транслююцца расейскімі прапагандыстамі.
Ваенны эксперт адказаў на пытанне, ці будуць улады ЗША патрабаваць ад Украіны выйсці з Курскай вобласці: «Колькі б расейскі бок ні заяўляў, што далейшае прасоўванне Сілаў абароны Украіны фактычна атрымалася спыніць, але ёсць заява дзейнага дзяржсакратара ЗША, што Курская аперацыя істотна ўзмацняе пазіцыю Украіны падчас магчымых мірных перамоваў, гэта значыць амерыканскі бок выдатна разумее, што Курская аперацыя ставіць фактычна кропку ў расейскім плане заканчэння вайны за кошт тэрытарыяльных саступак з боку Украіны».
Пасля гэтага юрыст дадаў: «Нават кантроль 600 км у Курскай вобласці, пра што ідзе на гэты момант гаворка, дазваляе Украіне фактычна звесці на нішто характар расейскай рыторыкі наконт так званай “СВА”. Вайна перанесеная на тэрыторыю РФ, а гэта ўжо асабістая параза Пуціна інфармацыйная, палітычная і, у першую чаргу, ваенная».
«Тое, што мы можам цяпер канстатаваць, паколькі інфармацыйная цішыня, што адбываецца фактычна паўтарэнне першага ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці. Вы памятаеце, тады ў атмасферы абсалютнай інфармацыйнай цішыні Сілы абароны Украіны ўзялі пад свой кантроль блізу 1200 км². Мінімальная колькасць інфармацыі з Курскай вобласці пра планы і далейшыя прасоўванні Сілаў абароны Украіны – менавіта гэта дазволіла ажыццявіць планы Генштаба УСУ», – растлумачыў, што адбываецца ў Курскай вобласці, ваенны эксперт.