12 студзеня 2025, Нядзеля, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Салдаты КНДР становяцца прынадамі на полі бою

5
WSJ: Салдаты КНДР становяцца прынадамі на полі бою

Раскрытыя дэталі «жахлівай тактыкі» расейцаў.

Паўночнакарэйскіх салдатаў, якія ваююць супраць Украіны, расейцы выкарыстоўваюць як жывыя прынады для ўкраінскіх дронаў. Таксама гэтыя салдаты маюць «прамытыя мазгі» і завучваюць на памяць прамовы лідара КНДР Кім Чэн Ына. Пра гэта сведчаць запісы ў дзённіку загінулага вайсковага КНДР, якія прааналізавалі незалежныя эксперты, піша The Wall Street Journal.

Сярод іншага, у дзённіку ёсць малюнак, на якім падрабязна паказана, як паўночнакарэйскія салдаты павінны рэагаваць на набліжэнне ўкраінскага беспілотніка. Адзін салдат, названы «прынадай», павінен стаяць на месцы, каб прывабіць беспілотнік, а іншыя павінны збіць дрон. Таксама ў дзённіку апісанае жыццё на фронце, тактыка вядзення бою, ёсць прызнанне ў любові да паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ыну.

Незалежныя эксперты, прааналізаваўшы запісы, сцвярджаюць, што яны сапраўдныя: почырк, выбар словаў, выказванні ідэалагічнага характару ўласцівыя для паўночнакарэйцаў.

«Нават коштам свайго жыцця я буду выконваць загады вярхоўнага галоўнага камандзіра без ваганняў. Я пакажу ўсяму свету адвагу і самаахвяраванне спецназу Кім Чэн Ына», – цытуе выданне запіс з дзённіка.

Аўтара дзённіка, як сведчыць пашпарт, клічуць Чон Кен Хон. Ён быў забіты разам з двума іншымі салдатамі ў перастрэлцы 21 снежня ў раёне вёскі Паграбкі на паўднёвым захадзе Курскай вобласці.

9 снежня Чон запісаў, што святкуе дзень народзінаў свайго сябра, якога назваў сваім «найбліжэйшым таварышам». Ён напісаў, што сумуе па радзіме, таму што «пакінуў цёплыя абдымкі маіх дарагіх бацькі і маці».

У апісанні тактыкі выкарыстання беспілотнікаў Чон напісаў, што салдат, які выконвае ролі «прынады», павінен знаходзіцца на адлегласці блізу 7 метраў ад беспілотніка. Салдаты, якія зазналі артылерыйскі абстрэл, павінны бегчы ў бок раней падбітага месца, паколькі верагоднасць таго, што ў адно і тое месца патрапяць двойчы, мінімальная.

Таксама Чон у дзённіку пералічыў некаторыя ідэалагічныя пастулаты рэжыму Кіма. Паводле ягоных словаў, ён вырас у «прыхільных абдымках» кіроўнай Працоўнай партыі і ягоная задача як салдата – абараняць Кіма. Акрамя таго, напісаў, што яму неабходна загладзіць «грахі мінулага».

«Змест дзённіка тыповы для паўночнакарэйскага салдата з прамытымі мазгамі», – растлумачыў былы генерал-маёр паўднёвакарэйскага войска Бан Чон Кван.

Таксама ў дзённіку ёсць запісаная прамова Кіма, якую ён вымавіў перад камандзірамі батальёнаў у лістападзе мінулага года ў Пхеньяне. Салдаты абавязаныя вучыць прамовы дыктатара слова ў слова, сцвярджаюць эксперты. Ва ўрыўку з дзённіка прыводзіцца заданне Кіма для паўночнакарэйскага войска: «неадкладна пачынаць бой» пасля атрымання загаду.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках