12 студзеня 2025, Нядзеля, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург тэрмінова вярнулі ў Менск

15
Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург тэрмінова вярнулі ў Менск
Фото: Charter97.org

Што адбылося?

Авіярэйс з Менска ў аэрапорт «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу вяртаецца назад. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце Менск, піша «Люстэрка».

Паводле звестак Flightradar відаць, што самалёт апісаў пару колаў у небе над Пскоўскай вобласцю, пасля чаго развярнуўся назад у Менск.

«Пулкава» часова не прымае праз умовы надвор'я», – растлумачылі ў прэс-службе паветранай гавані.

Там паведамілі, што на борце пасажырскага самалёта, які вяртаецца ў Менск больш за 90 пасажыраў.

«Далейшыя пытанні з рэйсам, які вярнуўся з паўдарогі да Пулкава, будзе вызначаць кампанія “Белавія”», – адзначылі ў аэрапорце.

Як вынікае з звестак табло вылету менскага аэрапорта, рэйс B2941, які выконваецца на самалёце Embraer 195, вылецеў з Менска ў 08.17, у 08.33 прэс-служба аэрапорта «Пулкава» паведаміла, што прыём і адпраўка паветраных караблёў прыпыненая для ачысткі ўзлётна-пасадачных палосаў ад снегу, папярэдні час аднаўлення – пасля 09.15.

У 09.14 прыпыненне прыёму і адпраўкі рэйсаў прадоўжылі. «Аднаўленне палётаў чакаецца пасля нармалізацыі умоваў надвор’я», – удакладнілі ў паветранай гавані Санкт-Пецярбурга.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках