Дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам, якога Лукашэнка абвінавачвае ў шпіянажы
5- 12.01.2025, 12:31
- 2,312
Просьба амбасады Японіі была адхіленая.
Японскіх дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам Наканісі Масатасі, паведамляе японскае выданне Kyodo.
Пяцідзесяцігадовага японца арыштавалі ў Беларусі ў ліпені летась паводле падазрэння ў шпіянажы. Масатасі працаваў у Беларусі выкладнікам японскай мовы. Яго абвінавачваюць у тым, што за шэсць гадоў зрабіў больш за 9 тысячаў фатаграфій беларуска-ўкраінскай мяжы і адправіў іх у Японію.
Амбасада Японіі звярнулася да кіраўніцтва Беларусі з просьбай дазволіць ім назіраць за судовым працэсам, але гэтая просьба была адхіленая.