12 студзеня 2025, Нядзеля, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэйцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Трампа і Пуціна датычна Украіны

21
Швэйцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Трампа і Пуціна датычна Украіны

Калі бакі перамоваў самі пра гэта папросяць.

Швэйцарыя магла б правесці сустрэчу абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна наконт заканчэння вайны ва Украіне, заявіў кіраўнік службы інфармацыі Міністэрства замежных справаў канфедэрацыі Нікаля Бідо.

Ён удакладніў, што Швэйцарыя выступіць перамоўнай пляцоўкай, калі бакі самі пра гэта папросяць.

«Пасля саміту ў Бюргенштоку Украіна, Расея і ЗША рэгулярна інфармаваліся пра нашу гатоўнасць падтрымаць любыя дыпламатычныя намаганні, якія спрыяюць устанаўленню міру», – сказаў Бідо (цытата паводле Le Temps).

Пры гэтым улады не маюць намеру праяўляць ініцыятыву ў арганізацыі перамоваў. Швэйцарыя не адзіная краіна, якая гатовая прыняць сустрэчу Трампа і Пуціна. Раней падобная прапанова паступіла ад прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца.

Трамп паведаміў 9 студзеня, што ягоная каманда пачала рыхтаваць сустрэчу з Пуціным для абмеркавання варыянтаў заканчэння вайны. Пры гэтым ён выключыў кантакты з расейскім прэзідэнтам да сваёй інаўгурацыі, якая пройдзе 20 студзеня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках